Пётр Міхайлавіч Раманоўскі
Пётр Міхайлавіч Раманоўскі (21 верасня 1919, Орша, Віцебская вобласць — 23 верасня 1977) — беларускі мастак-жывапісец. БіяграфіяУ 1938 годзе скончыў Віцебскае мастацкае вучылішча. Па заканчэнні быў накіраваны ва Усерасійскую Акадэмію мастацтваў. З пачатку Вялікай Айчыннай вайны пайшоў на фронт, дзе ваяваў да вызвалення Беларусі — 3 чэрвеня 1944 года. Працягнуў вучобу ў Ленінградскім інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна, які скончыў у 1948 годзе. З 1948 па 1954 гады выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы. ТворчасцьЗ 1949 года браў удзел у мастацкіх выстаўках. Працаваў у рэалістычным напрамку, у жанрах пейзажа, партрэта, сюжэтна-тэматычнай карціны. Творы мастака захоўвацца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. Каля 50 карцін прынесены ў дар г. Орша[1]. Вядомыя творы
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia