Пётр Пятровіч Прахарэнка
Пётр Пятровіч Прахарэ́нка[2] (19 верасня 1939 — 10 чэрвеня 2008[3]) — вучоны ў галіне фізікі неразбуральнага кантролю і тэхнічнай дыягностыкі, доктар тэхнічных навук (1988), прафесар (1989), акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2000, член-карэспандэнт з 1996). БіяграфіяНарадзіўся ў вёсцы Мяжэнец[3](Бялыніцкі раён Магілёўскай вобласці Беларусі). У 1957 годзе скончыў сярэднюю школу ў Магілёве, у 1961 годзе — механічны факультэт Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту ў Гомелі[4]. Працоўную дзейнасць пачаў на Яраслаўскім лакаматыўным заводзе, дзе займаў пасаду начальніка цэха[4]. У 1965—1974 гадах П. П. Прахарэнка ў Фізіка-тэхнічным інстытуце Акадэміі навук БССР. Вучыўся ў аспірантуры пад кіраўніцтвам акадэміка Я. Р. Канавалава, займаў пасады малодшага і старшага навуковага супрацоўніка. У 1974—1977 гадах вучоны сакратар Аддзялення фізіка-тэхнічных навук Акадэміі навук БССР, у 1977—1983 гадах — інструктар Аддзела навукі і навучальных устаноў ЦК КПБ. З 1984 года П. П. Прахарэнка ў Інстытуце прыкладной фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, дзе ў 1984—1993 гадах займаў пасаду загадчыка лабараторыі капілярных з’яў, у 1993—2005 гадах — дырэктар інстытута, з 2005 года — галоўны навуковы супрацоўнік. Памёр П. П. Прахарэнка 9 чэрвеня 2008 года. Навуковая і грамадская дзейнасцьПраводзіў даследаванні ў галіне фізікі неразбуральнага кантролю і тэхнічнай дыягностыкі. Заклаў тэарэтычныя асновы капілярнай дэфектаскапіі, якія дазволілі на навуковай аснове кіраваць адчувальнасцю і прадукцыйнасцю кантролю з дапамогай фізічных палёў (ультрагукавое, магнітнае) і тэхналагічных асяроддзяў (магнітныя вадкасці). Разам з вучнямі заклаў тэарэтычныя асновы капілярнай дэфектаскапіі і быў распрацаваны новы стандарт Беларусі па ёй. Аўтар больш за 350 навуковых прац, у тым ліку 9 манаграфій, 70 вынаходстваў[3]. Сярод апублікаваных прац:
П. П. Прахарэнка таксама быў членам бюро Аддзялення фізіка-тэхнічных навук НАН Беларусі, віцэ-прэзідэнтам Беларускай асацыяцыі неразбуральнага кантролю і тэхнічнай дыягностыкі, навуковага савета НАН Беларусі па праблемах машынабудавання, дырэктарата Сусветнай федэрацыі Цэнтраў неразбуральнага кантролю[4]. Уваходзіў у склад рэдакцыйных калегій выданняў «Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя фізіка-технічных навук», «Материалы, технологии, инструмент» (Гомель, Беларусь), «Техническая диагностика и неразрушающие методы контроля» (Кіеў, Украіна)[4]. УзнагародыУ 2004 годзе ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны[5]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia