Пётр Рыгоравіч Паўлоўскі

Пётр Рыгоравіч Паўлоўскі
Дата нараджэння 1923
Месца нараджэння
Дата смерці 1990
Род дзейнасці інжынер у цывільным будаўніцтве, загадчык кафедры, выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат тэхнічных навук (1972)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»
Заслужаны будаўнік Беларускай ССР

Пётр Рыгоравіч Паўлоўскі (1923—1990) — беларускі спецыяліст у галіне тэхналогіі і арганізацыі будаўніцтва. Кандыдат тэхнічных навук (1972), дацэнт (1975). Заслужаны будаўнік БССР (1969)[1].

Біяграфія

Скончыў Усесаюзны завочны інжынерна-будаўнічы інстытут (1955). Працаваў у вытворча-тэхнічным аб’яднанні будаўніцтва ЦЭЦ г. Ліда, галоўным інжынерам трэста № 10 Мінпрамбуда БССР, кіраўніком трэстаў № 14 г. Гомеля і «Аргтэхбуд» г. Мінска. З 1973 — у Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту (г. Гомель), у 1980—1989 — загадчык кафедры «Будаўнічая вытворчасць»[1].

Навуковая дзейнасць

Навуковыя інтарэсы: будаўніцтва і рэканструкцыя будаўнічых прадпрыемстваў[1].

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны», васьмю медалямі[1].

Зноскі

Літаратура

  • Путь в науку : очерки о докторах и кандидатах наук Гомельщины. Вып. 6. — Гомель, 2011.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya