Пётр Станіслававіч Татарыновіч
Пётр Станіслававіч Татарыновіч (2 чэрвеня (14 чэрвеня) 1896, в. Гайнін, Слуцкі павет, Мінская губерня, цяпер Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць — 3 верасня 1978, Рым; Псеўданімы: Пётр Задума; Мядзведзіцкі) — беларускі каталіцкі святар, грамадскі і культурны дзеяч, публіцыст, паэт, выдавец. Прыхільнік беларусізацыі царкоўнага жыцця. Доктар тэалогіі (1950). БіяграфіяНарадзіўся ў сялянскай сям'і. Пасля атрымання сярэдняй адукацыі ў Слуцку вучыўся ў каталіцкай семінарыі ў Петраградзе, скончыў Мінскую духоўную семінарыю. 12 чэрвеня 1921 г. рукапаложаны ў святары. Займаўся рэлігійнай дзейнасцю ў Пінску (1921—1922 гг.), Навагрудку (1922—1924 гг.). У 1924—1926 гг. з'яўляўся прэфектам пачатковых і сярэдняй школ у Баранавічах. П. Татарыновіч арганізаваў там Саюз каталіцкай моладзі, пабудаваў школьную каплічку. За патрыятычнае выхаванне беларускай каталіцкай моладзі пераследаваўся польскімі ўладамі, быў пераведзены на Мазовію. Пасля вяртання служыў у Дамачаве Брэсцкага павета (1927—1932 гг.), дзе аднавіў касцёл, пабудаваў плябанію, каталіцкі народны дом. У 1932—1939 гг. спрыяў пашырэнню уніяцтва на Століншчыне (Гарадная, Альпень, Мерлінскія хутары). У час 2-ой сусветнай вайны супрацоўнічаў з Беларускім камітэтам у Варшаве. Там жа выкладаў рэлігію ў беларускай школе, займаўся душпастырскай працай у базыльянскім касцёле св. Марціна. З Варшавы пераехаў у Вільню, потым — у Мінск. Выступіў з прамовай на Другім Усебеларускім кангрэсе (1944). У канцы вайны П. Татарыновіч апынуўся ў эміграцыі. У лютым 1945 пераехаў з Ротэнбурга (Германія) у Рым. У 1945—1949 гг. гадах вучыўся ў Папскім інстытуце ўсходніх навук. Абараніў доктарскую дысертацыю «Святы Кірыла, біскуп Тураўскі, і ягонае духоўнае вучэнне». З 1949 да 15 студзеня 1971 г. быў кіраўніком і асноўным аўтарам беларускіх перадач «Радыё Ватыкана». Займаўся выдавецкай справай. З верасня 1950 да 1975 гг. рэдагаваў і друкаваў у Рыме лацінкай беларускі рэлігійна-грамадскі часопіс «Зьніч» (усяго выйшла 120 нумароў). 26 мая 1961 г. Апостальскі Прастол надаў яму званне прэлата, а ў чэрвені таго ж года прызначыў членам Найвышэйшай рады для эміграцыі. На П. Татарыновіча была ўскладзена адказная задача — апекавацца над беларусамі-католікамі ў эміграцыі. 21 студзеня 1964 г. ён быў зацверджаны дырэктарам місіянераў для эмігрантаў-беларусаў лацінскага абраду. Творчасць![]() Друкаваўся ў рэлігійным часопісе «Да злучэння» і іншых заходнебеларускіх выданнях. Перакладаў на беларускую мову творы дацкага паэта І. Ёргенсена (у 1926 у Вільні выдаў яго рэлігійна-філасофскі нарыс «Прыпавесці»). Аўтар (пад псеўданімам Пётр Задума) кніг «Святы Ізідар хлебароб» (Вільня, 1928), «Купалле» (Вільня, 1930), «Шляхам дзіваў і ўражанняў» (Вільня, 1934). Пераклаў на беларускую мову і выдаў у 1956 раман Г. Сянкевіча «Quo vadis?». Надрукаваў па-беларуску малітоўнік «Голас душы» (1949), «Святая Эванэлія і Апостальскія Дзеі» (1954 і «Лісты Святых Апосталаў» (1974) у сваім перакладзе з каментарамі, «Пакутныя Псальмы» (1964, вершаваны пераклад Я. Германовіча), «Наўзорную (першую) Імшу Святую літургію» (1965, 1966) і інш. Некаторыя яго творы апублікаваны на італьянскай мове. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia