Гарадная (Столінскі раён)
Гарадна́я[1] (трансліт.: Haradnaja, руск.: Городная) — вёска ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці, на возеры Гародна. Адміністрацыйны цэнтр Гараднянскага сельсавета. ГеаграфіяЗнаходзіцца за 28 км на захад ад Століна, за 21 км ад чыгуначнай станцыі Гарынь. За 3 км на поўнач—паўночны захад ад вёскі вядома Гараднянскае радовішча пяскоў, 3,5 км на захад — радовішча глін, паклады неагенавага ўзросту. Гліны распрацоўваюцца Гарынскім камбінатам будаўнічых матэрыялаў. ГісторыяПершы пісьмовы ўспамін пра Гарадную датуецца 1448 годам. Ад часоў заснавання мясцовасць набыла вядомасць цэнтру традыцыйнай ганчарнай вытворчасці. У 1527 годзе крымскія татары спалілі паселішча, частку жыхароў узялі ў няволю. ![]() Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) Гарадная ўвайшла ў склад Пінскага павета Берасцейскага ваяводства. У 1579 або 1670 годзе мястэчка атрымала магдэбургскае права. З гэтага часу яно карысталася ўласным гербам «у срэбным полі лось з залатымі рагамі», пацверджаным 17 сакавіка 1792 года[2]. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Гарадная апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У 1803 годзе рашэннем Пінскага суда жыхары мястэчка былі пераведзены ў разрад дзяржаўных сялян[3]. У другой палове XIX ст. у мястэчку было 236 будынкаў, на 1909 год — 1830 двароў. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Гарадная апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, спярша ў Лунінецкім павеце, а з 1 студзеня 1923 года — у Столінскім павеце Палескага ваяводства. У 1924 і 1925 гадах сюды перасялілася каля 200 радзінаў з Галіччыны. Перасяленцы стварылі асобнае паселішча хутарскога тыпу (мела назву «Калонія») і адрадзілі грэка-каталіцкую парафію. Неўзабаве ім перадалі будынак драўлянай царквы, першае набажэнства ў якім адбылося 5 студзеня 1928 года[4]. У 1939 годзе Гарадная ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 года зрабілася цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. Перад вайной у вёсцы жыло 1820 чалавек у 405 дварах[5]. Гета ў Гарадной існавала з лета 1941 года. У 1942 годзе гітлераўцамі было спалена 58 дамоў, забіта 232 чалавекі[5]. Пакінутых 400 яўрэяў забілі за тры кіламетры ад вёскі ва ўрочышчы Падралічы. Станам на 1970 год тут было 470 двароў, на 1993 год — 522 двары.
Насельніцтва
Інфраструктура![]() У Гарадной працуюць сярэдняя школа, бальніца, паліклініка, дом культуры, бібліятэка, пошта. Славутасці![]()
МерапрыемствыЗ 2008 года ў Гарадной арганізуюць міжнародныя пленэры ганчароў. Кожныя два гады ў вёсцы збіраюцца майстры з розных краін свету. Страчаная спадчына
Вядомыя асобы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia