Пётр Якаўлевіч Герке
Пётр Якаўлевіч Герке (12 ліпеня 1904, в. Вяляцічы, Барысаўскі раён, Мінская вобласць — 14 мая 1985) — вучоны ў галіне гісталогіі і эмбрыялогіі, акадэмік АН Латвійскай ССР. БіяграфіяСкончыў Вяляціцкую сярэднюю школу[3] ў 1922 годзе, медыцынскі факультэт БДУ, 1927; у перыяд вучобы — прэпаратар кафедры гісталогіі. Аспірант кафедры гісталогіі медыцынскага факультэта БДУ, 1927—1930; асістэнт кафедры гісталогіі Беларускага медыцынскага інстытута, 1930—1934; дацэнт кафедры 1934—1937; прысуджана вучоная ступень доктара медыцынскіх навук, 1936; зацверджаны ў вучоным званні прафесара, 1937[4]. Загадчык кафедры гісталогіі з эмбрыялогіяй Мінскага медыцынскага інстытута, 1937—1941. У час Вялікай Айчыннай вайны ўрач паліклінікі абароннага завода ў Казахстане, 1941—1944. Загадчык кафедры гісталогіі з эмбрыялогіяй Мінскага медыцынскага інстытута, 1944—1952, адначасова дэкан факультэта, 1946—1950, намеснік дырэктара інстытута па навукова-навучальнай рабоце, 1950—1951. Выбраны акадэмікам АН Латвійскай ССР, 1952; дырэктар Латвійскага НДІ эксперыментальнай і клінічнай медыцыны, 1952—1985[4]. Памёр і пахаваны ў Рызе[4]. Сям’я
УзнагародыКавалер ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia