Пётр Якаўлевіч Юргелевіч
Пётр Якаўлевіч Юргелевіч (14 снежня 1894, мястэчка Трабы, Ашмянскі павет, Віленская губерня, цяпер вёска Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці — 17 красавіка 1973, Магілёў) — беларускі мовазнавец, педагог. БіяграфіяДа 1917 года ў pускай дзеючай аpміі, з 1917 года член УКП(б), pадавы 7-га сібіpскага дывізіёна. Удзельнік Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў. З 1919 года на Заходнім фpонце ў складзе Беларуска-літоўскай (?) дывізіі. У 1925 годзе скончыў факультэт грамадскіх навук БДУ. У 1926—1927 гадах працаваў адказным рэдактарам газеты «Наш працаўнік» у Клімавічах; у 1927—1928 гадах стыльрэдактарам у Белдзяржвыдавецтве ў Менску. У 1930—1935 гадах вучоны сакратар Інстытута мовазнаўства БелАН. Разам з П. Бузуком і Я. Мацюкевічам падрыхтаваў «Анкету для збірання матэрыялаў па беларускай мове» (1931); браў удзел у падрыхтоўцы «Вайсковага руска-беларускага слоўніка» (1933), падручніка «Беларуская граматыка: Марфалогія» (1936). Арыштаваны 2 лістапада 1935 года ў Мінску. Падчас арышту меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Выключаны з УКП(б). Асуджаны пазасудовым органам НКУС 31.3.1936 за «контррэвалюцыйную дзейнасць і незаконнае захоўванне зброі» да 5 гадоў ППК. Этапаваны (не раней за 1938 год) у Вяцкі канцлагер НКУС Кіраўскай вобласці. Вызвалены 2.11.1940. Рэабілітаваны пленумам Вярхоўнага суда БССР 25.11.1960. Асабовая справа Ю. № 16797-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі. У 1944—1969 гадах загадчык кафедры беларускай мовы, дацэнт Магілёўскага педагагічнага інстытута. Найбольш плённа працаваў у 1950—1970-я гады. Даследаваў пытанні сучаснай беларускай літаратурнай мовы, беларускія народныя гаворкі (Особенности говоров Могилевской области // Уч. зап. Могилевского гос. пед. ин-та. 1955. Вып.1). Выступаў у друку з рэцэнзіямі на школьныя падручнікі па беларускай мове. Напісаў «Праграму па гістарычнай граматыцы беларускай мовы: Для філалагічных і гісторыка-філалагічных факультэтаў» (1964). Шмат зрабіў у галіне стварэння вучэбных дапаможнікаў па беларускай мове. Быў жанаты, гадаваў траіх дзяцей. Творы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia