Пётр Яўгенавіч Вайцяховіч
Пётр Яўгенавіч Вайцяховіч (нар. 7 студзеня 1952, Дроздзіна, Мінская вобласць) — спецыяліст у галіне машын, агрэгатаў і працэсаў хімічнай прамысловасці. Доктар тэхнічных навук (2012), дацэнт (1988). БіяграфіяНарадзіўся 7 студзеня 1952 года ў в. Дроздзіна Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут (спецыяльнасць «Машыны і апараты хімічных вытворчасцей», 1974; аспірантура, спецыяльнасць «Машыны і агрэгаты нафтахімічных і хімічных вытворчасцей», 1982). Працаваў у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1974, факультэт хімічнай тэхналогіі і тэхнікі, загадчык кафедры машын і апаратаў хімічных і сілікатных вытворчасцей). Інфармацыя на 2013. Навуковыя інтарэсы: тэхналогія і тэхніка дэзынтэграцыі матэрыялаў; механіка разбурэння цвёрдых цел; асновы інжынернай творчасці і іннаватыкі. УзнагародыГанаровыя граматы Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта (1978, 1990, 2001, 2008, 2009, 2010, 2011), канцэрна «Белнафтахім» (2005), Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2009); нагрудны знак «Выдатнік адукацыі» (2012). Бібліяграфія
КрыніцыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia