Піке (тэкстыль)
Піке[2] (фр.: piqué ад piquer — прышпільваць, прастрачыць матэрыю) — тканіна, трыкатажнае палатно, якое вырабляецца з баваўнянай пражы або хімічных валокнаў складаным перапляценнем . Шчыльная баваўняная тканіна ў два ўткі з рэльефнымі папярочнымі рубчыкамі або радзей выпуклымі геаметрычнымі ўзорамі на адным баку. Узор звычайна бывае дробны, нескладаны (ромбы, квадраты, соты), палоска практычна не сустракаецца. У наш час выпускаецца таксама піке з асноўнымі рубчыкі рознай таўшчыні. Разнавіднасцю піке з’яўляецца вафельная тканіна. Тканіна трывалая, мала камечыцца, добра пераносіць мыццё ў машыне. Пасля мыцця патрабуе падкрухмальвання. Піке паступае ў продаж пераважна ў адбеленым выглядзе, але бывае каляровым або з набіваным малюнкам. З баваўнянага піке шыюць летнія сукенкі, касцюмы, жаночыя боты, дзіцячую вопратку, бялізну. Таксама ідзе на апрацоўку, каўнерыкі і т. п. Піке са штучнага шоўку выпускаецца з падоўжнымі рубчыкамі на адным баку. Яно выкарыстоўваецца толькі як плацяная тканіна. Французскае трыкатажнае піке стала папулярным па ўсім свеце, калі з яго пачалі вырабляць кашулі-пола . Дзіцячае піке — патоўшчанае баваўнянае піке з лёгкім начосам на вывараце. Выкарыстоўваецца для пашыву дзіцячага адзення і пакрывалаў. Піке-бумазея — піке са шчыльным начосам на споднім боку. Асноўныя ўласцівасці
ДоглядАсноўныя правілы догляду:
У культурыЗнакамітыя «пікейныя камізэлькі» з «Залатога цяляці?!» Ільфа і Пятрова былі зробленыя з піке. ГалерэяЗноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia