Залатое цяля
«Залатое цяля» (руск.: Золотой телёнок) — сатырычны раман савецкіх пісьменнікаў Іллі Ільфа і Яўгена Пятрова, упершыню апублікаваны ў 1931 годзе ў часопісе «30 дзён». Апавядае пра працяг прыгод Астапа Бендэра, пачатых у рамане «Дванаццаць крэслаў». Твор лічыцца класікай савецкай літаратуры і адным з самых яркіх узораў сатыры на савецкае грамадства 1920–1930-х гадоў. СюжэтПасля падзей «Дванаццаці крэслаў» Астап Бендэр вяртаецца да жыцця і вырашае ўвасобіць сваю галоўную мару — стаць мільянерам і жыць за мяжой. Ён даведваецца пра падпольнага мільянера Карэйку, які хавае сваё багацце, каб не прыцягваць увагу ўладаў. Бендэр з камандай (Шура Балаганаў і Панікоўскі) пачынаюць пераследаваць і шантажаваць Карэйку, пагражаючы раскрыць махінацыі, дзякуючы якім яму ўдалося разбагацець. Нарэшце Карэйка пагаджаецца аддаць Бендэру мільён рублёў. Аднак Астап сутыкаецца з жорсткай рэальнасцю: патраціць вялікія грошы ў Савецкім Саюзе немагчыма без лішніх падазрэнняў і праблем. У фінале галоўны герой у роспачы апынаецца на румынскай мяжы. Асноўныя персанажы
Сэнс і мастацкія асаблівасціРаман высмейвае культ грошай, бюракратыю, побытавую савецкую рэчаіснасць і амаральнасць двайнога жыццё. Аўтары выкарыстоўваюць яскравы гумар, сатырычныя гіпербалы, жывыя дыялогі і пазнавальныя вобразы персанажаў. «Залатое цяля» адлюстроўвае канфлікт паміж асабістымі марамі і сацыяльнымі абмежаваннямі савецкай сістэмы[1]. Літаратуразнаўцы бачаць у творы гогалеўскія матывы з «Мёртвых душ» і іншых класічных твораў літаратуры[2]. Рэакцыя і крытыкаРаман быў цёпла прыняты чытачамі, аднак хутка забаронены савецкай цэнзурай. З 1949 па 1956 яго нельга было друкаваць[3]. Савецкія ўлады аб'явілі твор паклёпніцкім, а ягоны выхад у свет грубай палітычнай памылкай[4]. ЭкранізацыіРаман некалькі экранізацый, зробленых у СССР, Чэхіі, Венгрыі. Найбольш вядомай адаптацыяй з'яўляецца чорна-белы аднайменны фільм Міхаіла Швейцэра (1968) з Сяргеем Юрскім у ролі Астапа Бендэра. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia