РШВСМ (баскетбольны клуб)
РШВСМ — беларускі мужчынскі баскетбольны клуб з Мінска. Прадстаўляў Рэспубліканскую школу вышэйшага спартыўнага майстэрства па гульнявых відах спорту. ГісторыяРэспубліканская школа вышэйшага спартыўнага майстэрства (РШВСМ) у чэмпіянаце Беларусі па баскетболе раней была прадстаўлена клубамі РТІ-РШВСМ (1995—1997), РШВСМ-РВАР (1997—1999) і РШВСМ-БДПА (1999—2001). Каманда, якая была сфарміравана ў 2002 годзе, складалася з баскетбалістаў 1986—1987 гадоў нараджэння і з'яўлялася базавай да юніёрскай зборнай Беларусі (U-18)[1]. Галоўным трэнерам быў заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь Міхаіл Аркадзевіч Фейман. Сярод гульцоў былі будучыя баскетбалісты мужчынскай зборнай Беларусі Дзмітрый Акуліч, Аляксей Трасцінецкі, Максім Шустаў, Канстанцін Яфрэмаў. У верасні 2002 года каманда РШВСМ прыняла ўдзел у Кубку Беларусі, дзе заняла 7-е месца[2]. У чэмпіянаце Беларусі-2002/03 каманда выступала ў Першай лізе і стала пераможцам турніру. У сезоне 2003/04 каманда заявілася ў Вышэйшую лігу чэмпіянату Беларусі. Да яе далучыліся вопытныя баскетбалісты Аляксандр Бібік, Георгій Кандрусевіч, Эдуард Прыйма і Андрэй Цэдрык[3]. У верасні 2003 года каманда прыняла ўдзел у Кубку Беларусі і заваявала бронзавыя медалі[4]. У чэмпіянаце Беларусі-2003/04 каманда таксама стала бронзавым прызёрам[5]. Напярэдадні сезона 2004/05 на базе каманды РШВСМ па ініцыятыве кіраўніка фірмы «Віталюр» Аляксандра Яцука быў сфарміраваны прафесійны клуб «Віталюр»[6], які ў далейшым стаў чатырохразовым чэмпіёнам Беларусі і трохразовым уладальнікам Кубка Беларусі. Рэспубліканская школа вышэйшага спартыўнага майстэрства па гульнявых відах спорту ў 2004 годзе была перайменавана ў Рэспубліканскі цэнтр алімпійскага рэзерву (РЦАР), а ў 2014 годзе — у Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі (РЦАП)[7]. У чэмпіянаце Беларусі па баскетболе цэнтр быў прадстаўлены клубамі РДВАР-РЦАР (2006/07), БДУІР-РЦАР (2007—2011), БДЭУ-РЦАР (2014/15), БДЭУ-РЦАП (2015/16), РЦАП-СДзЮШАР (з 2017). ДасягненніЧэмпіянат Беларусі па баскетболе
Статыстыка выступленняў
Трэнер
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia