Аляксей Аляксандравіч Трасцінецкі

Баскетбол
Аляксей Аляксандравіч Трасцінецкі
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 2 сакавіка 1986(1986-03-02)[1] (39 гадоў)
Грамадзянства
Рост 200 см
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2004 РШВСМ
2004—2008 Віталюр
2008—2014 Цмокі-Мінск
2014—2016 Разань[d]
2016—2023 Мінск
2023—0000 Гродна-93
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксей Аляксандравіч Трасцінецкі (нар. 2 сакавіка 1986, Мінск, БССР, СССР) — беларускі баскетбаліст. Лёгкі форвард. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.

Біяграфія

Выхаванец мінскай СДзЮШАР №10. Першы трэнер — Міхаіл Аркадзевіч Фейман[2].

У 2008-2014 гадах выступаў за мінскіх «Цмокаў», заваяваў з клубам шэсць чэмпіёнскіх тытулаў і пяць Кубкаў Беларусі.

У сезоне 2015—2016 абараняў колеры расійскай «Разані» ў розыгрышы Суперлігі, правёў 28 гульняў за гэту каманду, як форвард набіраў па 8,2 ачка пры 6,5 падборах і 1,2 перадачы за 31,8 хвіліны ў сярэднім на паркеце. Пры яго садзейнічанні каманда фінішавала на чацвёртым радку ў рэгулярным першынстве, але не здолела рэалізаваць сябе ў плэй-оф — ужо на стадыі чвэрцьфіналу «Разань» саступіла «Сахаліну» 2:3 і вылецела з турніру.

У маі 2016 года вярнуўся ў «Цмокі»[3].

Выступаў за юніёрскую U-18 (2003—2004), моладзевую U-20 (2005—2006) і нацыянальную (2008—2022) зборную Беларусі.

Кар’ера

Дасягненні

Зноскі

  1. а б Aliaksei Trastsinetski // FIBA database Праверана 5 чэрвеня 2025.
  2. СПИСКИ спортсменов, тренеров и иных специалистов, включённых в состав национальной и сборной команд Республики Беларусь по баскетболу (мужчины) на 2021 год. Национальная команда (основной состав)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 кастрычніка 2023. Праверана 8 лістапада 2023.
  3. Аляксей Трасцінецкі вяртаецца ў «Цмокі»! (руск.). СпортНавины (27 мая 2016). Праверана 27 верасня 2023.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya