Радзіслаў Уладзіміравіч Арлоўскі
Радзіслаў Уладзіміравіч Арлоўскі (нар. 9 сакавіка 1970, Краснадар, СССР) — савецкі і беларускі футбаліст, трэнер. Клубная кар’ераПачынаў кар’еру ў чаркескім «Нарце». Сезон 1989 правёў у старадарожскім «Будаўніку», а ў 1990 годзе перайшоў у мінскае «Дынама». За гады ў складзе бела-блакітных адгуляў 73 матчы, у якіх забіў 17 галоў[2]. У перыяд 1995—1996 гадоў выступаў за «Дынама-93». У 1997 годзе перайшоў у маскоўскае «Тарпеда». Сезон 2001 правёў у варонежскім «Факел», пасля далучыўся да ліепайскага «Металурга». У 2002 годзе вярнуўся ў Беларусь, папоўніўшы склад «Зоркі-ВА-БДУ». У 2003—2004 гадах гуляў у Другой лізе за мінскую «Змену», пасля чаго завяршыў кар’еру. Трэнерская кар’ераУ 2010—2011 гадах быў памочнікам галоўнага трэнера мінскага «Дынама». З 2015 года працаваў з юнацкімі камандамі клуба. У пачатку 2019 года ўвайшоў у трэнерскі штаб Рамана Піліпчука ў галоўнай камандзе, а пасля яго адстаўкі ў канцы мая стаў выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера на матч з «Віцебскам»[3]. Пазней стаў памочнікам Арцёма Чалядзінскага ў дублі «Дынама». З чэрвеня 2021 года, калі Чалядзінскі быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера асноўнай каманды, стаў яму дапамагаць і ў асноўнай камандзе. Са снежня 2021 года, калі Чалядзінскі быў зацверджаны ў якасці галоўнага трэнера, сканцэнтраваўся на працы ў асноўнай камандзе. Пасля прызначэння ў канцы 2022 года новым галоўным трэнерам дынамаўцаў Вадзіма Скрыпчанкі не трапіў у яго штаб[4]. У жніўні 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі PRO[5]. Дасягненні
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia