РадыебіялогіяРадыяцыйная біялогія ці радыебіялогія — навука, якая вывучае дзеянне выпрамяненняў на біялагічныя аб'екты. Радыебіялогія з'яўляецца самастойнай комплекснай навуковай дысцыплінай, мае цесныя сувязі з наступнымі тэарэтычнымі і прыкладнымі галінамі ведаў — біялогіяй, фізіялогіяй, цыталогіяй, генетыкай, біяхіміяй, біяфізікай, ядзернай фізікай, фармакалогіяй, гігіенай і клінічнымі дысцыплінамі. Код навукі па 4-х значнай класіфікацыі ЮНЕСКА (англ.) — 2418 (раздзел — біялогія). Прадмет радыебіялогііФундаментальнымі задачамі радыебіялогіі з'яўляюцца:
Існуюць дзве супрацьлеглыя і аднолькава няправільныя пункты погляду на апрамяненне і ягоную шкоду для чалавека — радыеэйфарыя і радыяфобія. Аб'екты і метады ў радыебіялогііАб'екты радыебіялагічных даследаванняў адпавядаюць тром узроўням арганізацыі жывога. Іх вывучаюць наступныя галіны радыебіялогіі:
Адметнай рысай радыебіялагічных метадаў даследавання з'яўляецца колькаснае супастаўленне пэўнага эфекту з дозай выпраменьвання, якая яго выклікала, і яе размеркаваннем па часе і аб’ёме аб'екта. ГісторыяФізічнай асновай для нараджэння радыебіялогіі з'явілася адкрыццё ў 1890-х гадах рэнтгенаўскага выпраменьвання, радыеактыўнасці і радыеактыўных уласцівасцей палонію і радыю. Тэарэтычныя аспекты радыебіялогііПершай колькаснай тэорыяй з'яўляецца тэорыя «кропкавага цяпла» ці «кропкавага нагрэву»:
Тэорыя «мішэні ці трапленняў» разглядае ў першую чаргу прамое дзеянне іанізавальнага выпраменьвання на клеткі (1930-я гады). Стахастычная (верагоднасная) гіпотэза з'яўляецца далейшым развіццём тэорыі прамога дзеяння выпрамяненняў. Яе прапанавалі О. Хуг і А. Келерэр (1966). Паводле гэтай тэорыі, узаемадзеянне выпраменьвання з клеткай — выпадковы працэс і апісваецца верагоднасцю. Такім чынам, залежнасць «доза-эфект» абумоўленая не толькі прамым трапленнем у малекулы і структуры-мішэні, але і станам біялагічнага аб'екта як дынамічнай сістэмы. Б.І. Тарусаў і Ю.Б. Кудрашоў паказалі, што свабодныя радыкалы могуць узнікаць пры дзеянні радыяцыі і ў асяроддзях без вады — ў ліпідных слаях біямембран. Гэтая тэорыя атрымала назву тэорыі ліпідных радыетаксінаў. Структурна-метабалічная тэорыя сфармулявана А.М. Кузіным у 1976 годзе. Паводле гэтай тэорыі, парушэнні пад уздзеяннем радыяцыі тлумачацца разбурэннем усіх асноўных біяпалімерных малекул, цытаплазматычных і мембранных структураў у жывой клетцы. Апошнім часам адбылася змена парадыгмы ад тэорыі мішэні ці трапланняў да тэорыі эфекту «сведкі». Стадыі фарміравання радыебіялагічных эфектаўУ фарміраванні радыебіялагічных эфектаў адрозніваюць наступныя стадыі:
Навуковыя ўстановыГлядзіце таксама |
Portal di Ensiklopedia Dunia