Радыёпрыёмнік![]() Радыёпрыёмнік (лац.: radio — выпрамяняю) — прылада для вылучэння, ператварэння і выкарыстання энергіі радыёхваляў. Асноўныя складнікі і вузлы: частотна-селектыўныя электраланцугі (вагальныя контуры і электрафільтры ) для вылучэння сігналаў пэўнай радыёстанцыі, узмацняльнікі электрамагнітных ваганняў, дэтэктар , сродкі ўзнаўлення звестак (гучнагаварыцель і кінескоп). Часта канструкцыйна злучаецца з электрафонам (радыёла) і магнітафонам (магнітола). ВідыАдрозніваюць радыёпрыёмнікі наўпроставага ўзмацнення і супергетэрадзінныя (маюць пераўтваральнікі частаты і ўзмацняльнікі прамежкавай частаты), радыёвяшчальныя (для прыёму моўных, музычных і тэлевізійных перадачаў) і прафесійныя (для працы на лініях радыёсувязі, адмысловых прыладах радыёкіравання , радыёлакацыі, радыёнавігацыі і радыётэлевымярэння ), пераносныя і стацыянарныя[1]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia