Разам (партыя)
«Ра́зам» (руск.: Вместе) — беларуская партыя, пра стварэнне якой абвясцілі Віктар Бабарыка, Марыя Калеснікава і штаб Віктара Бабарыкі.[1][2] Паводле заявы стваральнікаў, партыя не закране працу Каардынацыйнай Рады.[3][4] ГісторыяЗварот пра стварэнне партыі быў запісаны 14 чэрвеня 2020 года на выпадак, калі Віктар Бабарыка не зможа ўдзельнічаць у выбарах. У відэа адзін з членаў каманды перадвыбарчага штабу, Марыя Калеснікава, таксама анансуе назву будучай партыі — «Разам»[5]. Бабарыка назваў асноўнымі задачамі партыі правядзенне канстытуцыйнай рэформы і аб’яднанне грамадзянскіх ініцыятыў. Аднак ужо праз тыдзень Марыя Калеснікава і іншыя члены каманды былі затрыманыя або пакінулі тэрыторыю Рэспублікі Беларусь[6][7][8]. Стваральнікі партыі цалкам прызнаюць, што Святлана Ціханоўская атрымала большасць галасоў і здабыла перамогу на выбарах 9 жніўня 2020 года[9]. 29 сакавіка 2021 года каманда Віктара Бабарыкі абвясціла пра канкрэтныя крокі па стварэнні партыі, запланаваўшы ўстаноўчы з’езд на канец вясны 2021 года. У аргкамітэт ізноў стваранай партыі акрамя Віктара Бабарыкі і Марыі Калеснікавай увайшлі таксама Максім Баграцоў, Дзмітрый Падалінскі, Іван Краўцоў, а таксама сястра Марыі Калеснікавай Таццяна Хоміч[10]. Паводле даных аргкамітэта, за тры дні пасля абвяшчэння пра стварэнне партыі было атрымана 4400 заявак[11]. На думку стваральнікаў партыі галоўнае ў бягучым моманце — дамагацца патрабаванняў, якія кансалідавана агучаны Каардынацыйнай Радай і грунтуюцца на перадвыбарчай праграме Святланы Ціханоўскай. Сябры партыі «Разам» будуць браць актыўны ўдзел у рабоце Каардынацыйнай Рады і спрыяць вырашэнню ўнутрыпалітычнага крызісу праз дыялог. Змяненне Канстытуцыі было ініцыявана Віктарам Бабарыкам 19 чэрвеня 2020 года праз правядзенне Рэферэндума і з’яўляецца адной з галоўных доўгатэрміновых палітычных задач. На думку стваральнікаў партыі без абмежавання тэрмінаў паўнамоцтваў прэзідэнта, без пэўнага раздзялення ўладаў, без рэальнай працы парламента няма магчымасці сфарміраваць эфектыўную сістэму кіравання дзяржавай.[12] КрытыкаПалітолагамі даволі скептычна ацэньвалася магчымасць афіцыйнай рэгістрацыі партыі, бо партыі ў Беларусі не рэгіструюцца з 2000 года і Аляксандру Лукашэнку легалізацыя дзейнасці Віктара Бабарыкі і Марыі Калеснікавай не патрэбна.[13] Разам з тым, журналісты і палітычныя аглядальнікі адзначаюць, што структурызацыя часткі прыхільнікаў перамен не шкодная, але гэта робіцца так, што нават сябры прэзідыума Каардынацыйнай рады не ведаюць пра стварэнне партыі.[14] Часта звяртаюць увагу на прарасійскія выказванні членаў партыі[15][16][17][18][19][20]. На старонцы партыі ёсць заява: «Русский язык — это наш культурный, социальный, исторический, научный, экономический актив, который на протяжении многих лет помогал беларусам развиваться, расти, быть частью великих достижений, открытий и свершений»[21]. Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia