Разня ў Салхане і Тадар’яце (2021)4 і 5 чэрвеня 2021 года група ўзброеных асоб напала на вёскі Салхан і Тадар’ят у правінцыі Яга ў Буркіна-Фасо. У выніку масавых забойстваў загінулі прынамсі 174 чалавекі[1]. НападУвечары 4 чэрвеня 2021 года ў сяле Тадар'ят, размешчаным за 150 км на поўнач ад Салхана[1], зламыснікі здзейніх рэйды на матацыклах і канях[2][3]. Некалькімі гадзінамі пазней, раніцай 5 чэрвеня паўстанцы напалі на вёску Салхан у Буркіна-Фасо, забіўшы па меншай меры 160 чалавек, у тым ліку 20 дзяцей, і паранілі 40 чалавек[4][5][6][7]. Каля дзвюх гадзін ночы яны прыкладна на 20 матацыклах, спачатку атакавалі «Добраахвотнікаў абароны Айчыны» (ДАА), а потым спалілі жылыя дамы і рынак[8][9]. Таксама была атакавана суседняя шахта, Сальхан — цэнтр здабычы золата. Зламыснікі схаваліся на досвітку, за 3 гадзіны да прыбыцця ў сяло паліцэйскіх. Выехаўшы з вёскі, паўстанцы пакінулі некалькі самаробных выбуховых прылад на дарогах да сяла. Яны былі абясшкоджаны інжынерамі з арміі Буркіна-Фасо на працягу наступных дзён[10]. Напады сталі самымі смяротнымі ў Буркіна-Фасо за апошнія пяць гадоў[6]. Многія ацалелыя беглі ў горад Себа, сталіцу правінцыі Яга, за 15 км ад Салхана[11]. Загінуўшых мясцовыя жыхары пахавалі ў трох брацкіх магілах[4]. РэакцыяУрад абвінаваціў у нападзе тэрарыстаў; аднак ні адна групоўка не ўзяла адказнасці за разню[12]. Прэзідэнт Буркіна-Фасо Рок Кабарэ выказаў шкадаванне з нагоды нападу[2] і адмяніў запланаваную паездку ў Ламэ, сталіцу Тога[13]. Урад абвясціў трохдзённую жалобу[14]. Некаторыя мясцовыя жанчыны апранулі белыя адзення 7 чэрвеня ў знак павагі да забітых[13]. Нацыянальная паліцыя перадыслакавала падраздзяленні ў адказ на масавыя забойствы і ў чаканні далейшых нападаў[15]. Антоніу Гутэрыш, генеральны сакратар ААН, заявіў, што быў абураны нападамі[5]. Папа Рымскі Францыск успомніў аб разні ў Салхане ў сваіх малітвах, заявіўшы, што Афрыка мае патрэбу ў міру, а не гвалце[16]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia