Раймандс Паўлс

Райманд Паўлс
Raimonds Pauls
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Ояр-Райманд Вальдэмаравіч Паўлс
Дата нараджэння 12 студзеня 1936(1936-01-12)[1][2] (89 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна Сцяг СССР СССР Сцяг Латвіі Латвія
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі
Інструменты акардэон, раяль
Жанры джаз, эстрада, інструментальная музыка[d] і мюзікл
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі
прэмія Ленінскага камсамола
Узнагароды
raimondspauls.lv
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Раймандс Паўлс (лат.: Raimonds Pauls; нар. 12 студзеня 1936(1936-01-12)[1][2], Рыга) — латышскі кампазітар, піяніст, дырыжор, дзяржаўны дзеяч. Народны артыст Латвіі (1976). Народны артыст СССР (1985). Ганаровы член Латвійскай АН.

Біяграфія

Скончыў Латвійскую кансерваторыю па класе фартэпіяна (1958; кампазіцыі вучыўся ў Я. Іванова, 1962—65), у 1979—83 выкладаў у гэтай кансерваторыі. Лаўрэат 1-га Усесаюзнага конкурсу маладых кампазітараў (1961). 3 1964 мастацкі кіраўнік Рыжскага эстраднага аркесгра, з 1972 вакальна-інсгрументальных ансамбляў «Мода», «Рэмікс», дзіцячага «Зязюлька». 3 1982 галоўны рэдактар музычных перадач і кіраўнік джаз-аркестра Латвійскага радыё, старшыня Дзяржаўнага камітэта Латвіі па культуры. 3 1988 міністр культуры Латвіі, з 1993 саветнік прэзідэнта Латвіі па пытаннях культуры і мастацтва. У 1998—2000 старшыня Новай партыі. Балаціраваўся на пасаду прэзідэнта ў 1999 годзе.

Аўтар 6 мюзіклаў, у т.л. «Сястра Кэры», «Шэрлак Холмс» (паст. абодва 1979), «Лясны лебедзь» (1995), зінгашпіля «Вялікая ўдача» (паст. 1977), 4 балетаў, у т.л. «Кубінскія мелодыі» (паст. 1963), балетных мініяцюр, эстраднай музыкі і папулярных песень (больш як 350), джазавых кампазіцый, адметных пераўтварэннем інтанацый латышскага фальклору, музыкі для тэатра і кіно, апрацовак народных песень і інш. Асаблівую вядомасць кампазітару прынеслі песні «Лісце жоўтае», «Мільён пунсовых руж», «Без мяне» і інш.[3] Прэзідэнт акцыянернага таварыства «Музычны цэнтр «Вернісаж».

Прэміі і ўзнагароды

Дзяржаўная прэмія Латвіі (1977).

Зноскі

  1. а б Raimonds Pauls // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Raimonds Pauls // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. zviazda.by

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya