Раманавічы (Гомельскі раён)
Рама́навічы[1] (трансліт.: Ramanavičy, руск.: Романовичи) — вёска ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Улукаўскага сельсавета. ГеаграфіяЗа 5 км на ўсход ад Гомеля. У 1,5 км на усход ад чыгуначнай станцыі Раманавічы. ГідраграфіяНа ўсходзе меліярацыйныя каналы, злучаныя з ракой Іпуць (прыток ракі Сож). Транспартная сеткаАўтадарога злучае вёску з Гомелем. Планіроўка вёскі: з захаду ідуць паралельныя між сабою вуліцы рознай працягласці, да якіх на ўсходзе далучаецца адна вуліца з поўдня, з поўначы — 2 кароткія вуліцы. Забудова двухбаковая, збольшага драўляная, сядзібнага тыпу. Праз вёску праходзяць маршруты гарадскіх аўтобусаў (г. Гомель) №65, 66 ГісторыяЗнойдзенае археолагамі пасяленне эпохі неаліту і бронзавага веку (III—II тысячагоддзі да н.э., за 0,5 км на ўсход ад вёскі ва ўрочышчы Селішча) сведчыць пра засяленне гэтых месцаў з найдаўнейшых часоў. З пісьмовых крыніц вядомая з XVI стагоддзя як вёска ў Гомельскім старостве Рэчыцкага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1640-я гады, паводле інвентару Гомельскага староства: 8 дымоў, 3 службы, 18 валоў, 15 коней. У 1751 годзе ва ўласнасці князя Чартарыйскага. Вялікі ўчастак араных зямель і лугоў, як сведчыць інвентар 1752 года, быў уласнасцю дыякана Гомельскага. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) вёска апынулася ў складзе Расійскай імперыі. З 1775 года ва ўласнасці фельдмаршала графа П. А. Румянцава-Задунайскага, з 1834 года — фельдмаршала князя І. Ф. Паскевіча, у складзе Новікаўскай, а потым Добрушскай аканомій Гомельскага маёнтка. У 1788 годзе ў Гомельскай воласці Беліцкага павета. У 1811 годзе дзейнічала паромная пераправа цераз раку Іпуць. У 1879 годзе запрацавалі заводы па вытворчасці цэглы і цукру. У 1880 годзе была пабудавана драўляная Мікалаеўская царква, працаваў хлебанарыхтоўчы магазін. У 1885 годзе дзейнічалі 3 ветраныя млыны, школа. Паводле перапісу 1897 года, у вёсцы размяшчаліся: царква, капліца, вінная лаўка, карчма. У выніку пажару ў 1908 годзе згарэлі 53 двары. У 1909 годзе — 2458 дзесяцін зямлі, у Гомельскай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерні, 36 дзесяцін зямлі былі ўласнасцю царквы. 17 чэрвеня 1919 года быў арганізаваны сельскагаспадарчы кааператыў. У 1926 годзе працавалі паштовы пункт, пачатковая школа, крама. З 8 снежня 1926 года да 23 мая 1959 года вёска з’яўлялася цэнтрам Раманавіцкага сельсавета Гомельскага раёна Гомельскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года), з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці. У 1930 годзе быў створаны калгас «Камсамол Гомельшчыны», дзейнічалі 2 ветракі, кузня. У часы Вялікай Айчыннай вайны ў верасні 1943 года нямецкія акупанты цалкам спалілі вёску і забілі 30 жыхароў. Вёска была вызвалена 17 кастрычніка 1943 года. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 238 жыхароў. У гонар тых, хто загінуў, у 1958 годзе на паўднёвай акраіне быў усталяваны абеліск. У 1959 годзе — у складзе саўгаса «Бярозкі» (цэнтр — вёска Бярозкі). Ёсць сярэдняя і музычная школы, дзіцячы садок, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, сталовая, 2 крамы, аддзяленне сувязі. Насельніцтва
Галерэя
Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia