Рамуальд Янушкевіч
Рамуальд Янушкевіч (польск.: Romuald Januszkiewicz; 31 сакавіка 1808, в. Усава, Слуцкага (?) павета — 31 сакавіка 1865) — памешчык з Мінскага павета Мінскай губерні, удзельнік паўстання 1831 года. БіяграфіяПаходзіў са шляхецкага роду Янушкевічаў герба «Любіч». Нарадзіўся ў сям’і Міхала і Тэклі Сакалоўскай, брат Яўстафія, Ануфрыя і Адольфа. Пачаткова ён вучыўся ў Нясвіжскай школе, дзе скончыў 3 класы, з 1821 г. у Слуцкай гімназіі, перад паўстаннем вывучаў права ў Віленскім універсітэце, служыў пры М. Навасільцаве. У паўстанні з сакавіка 1831 года. З 13 чэрвеня 1831 года паручнік у штабе А. Гелгуда. 13 ліпеня 1831 года перайшоў з яго корпусам межы Прусіі. Па рашэнню МГСК ад 31.8.1833 аднесены да 2 разраду злачынцаў. У студзені 1832 года эмігрыраваў у Францыю. 26 мая 1832 года знаходзіўся ў закладзе ў Авіньёне. З 1 кастрычніка 1832 года член ТЛРЗ. У 1833 годзе пад час высылкі Яўстафія з Парыжа займаўся справамі кнігарні. З 1841 года з’яўляўся адным з прыбліжаных А. Тавянскага. Памёр і пахаваны ў Нантэры. Сям’я25 ліпеня 1857 года ажаніўся, меў сына Тадэвуша і дачок Караліну і Марыю. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia