Міхаіл Янушкевіч
Міхаіл Янушкевіч (26 студзеня 1772 — 14 лютага 1826, маёнтак Дзягільна, Мінскі павет) — дзяржаўны службовец, памешчык. БіяграфіяПаходзіў са шляхецкага роду Янушкевічаў герба «Любіч». Нарадзіўся 26 студзеня 1772 года ў сям’і Тамаша Янушкевіча (нар. 28.02.1733), ахрышчаны ў Пружанскім касцёле[1]. Служыў генеральным рахункаводам валоданняў князёў Міхала, віленскага ваяводы, і Дамініка, падкаморага літоўскага, Радзівілаў. 14 ліпеня 1794 года ад Тадэвуша Касцюшкі ён атрымаў патэнт на чын падпалкоўніка войскаў Рэчы Паспалітай. 23 снежня 1802 г. у Віленскім дваранскім дэпутацкім сходзе ён атрымаў прызнанне ў правах расійскага дваранства[1]. 20 жніўня 1820 г. у Віленскім ДДС Міхал дамогся пацверджання ў дваранстве сваіх сыноў. 26 красавіка 1821 г. у Вільні Міхал разам з жонкай ад Міхала Залескага, пракуратара Масы княгіні Стэфаніі Радзівіл, атрымаў дакумент на права спадчыннага валодання маёнткам Дзягільна Мінскага павета, а праз некалькі гадоў быў абраны межавым суддзёй Мінскага павета[1]. Памёр 14 лютага 1826 года ў маёнтку Дзягільна Мінскага павета[1]. Сям’я![]() На пачатку ХІХ ст. ён ажаніўся з Тэкляй Сакалоўскай (нар. каля 1788, пам. 11/23.10.1860), у шлюбе з якой нарадзілася чацвёра сыноў і дзе дачкі[1]:
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia