Расціслаў Афанасьевіч Жмойдзяк
Расціслаў Афанасьевіч Жмо́йдзяк[1] (24 снежня 1936, в. Яжона, Баранавіцкі раён — 12 студзеня 2018) — беларускі географ, картограф, заслужаны работнік народнай адукацыі Беларусі. Прафесар, дэкан геаграфічнага факультэта БДУ (1983—1998). БіяграфіяНарадзіўся ў 1936 годзе ў вёсцы Яжона Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1954 годзе на выдатна скончыў Ганцавіцкае педагагічнае вучылішча. Паступіў на геаграфічны факультэт БДУ. Пасля яго сканчэння працаваў навуковым супрацоўнікам НДІ Эканомікі і арганізацыі сельгасвытворчасці Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР. З сакавіка 1961 г. педагагічная і навуковая дзейнасць Жмойдзяка Р. А. звязана з Белдзяржуніверсітэтам, дзе ён прайшоў шлях ад асістэнта да прафесара. З 1971 па 1983 г. быў намеснікам дэкана, а з 1983 па 1998 г. — дэкан геаграфічнага факультэта. Адначасова, з 1980 па 2003 г. — загадчык кафедры геадэзіі і картаграфіі. У 1968 абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Спецыялізацыя і размяшчэнне сельскай гаспадаркі Мінскай вобласці». У 1989 яму было прысвоена званне прафесара. Р. А. Жмойдзяк прымаў актыўны ўдзел у грамадскім жыцці ўніверсітэта — член Прэзідыума і секцыі картаграфіі навучальна-метадычнага аб’яднання па геаграфічнай адукацыі ўніверсітэтаў СССР, член рэдкалегіі часопісаў «Вестник БГУ» і «Падарожнік». У 1996 годзе Р. А. Жмойдзяк абраны членам-карэспандэнтам Міжнароднай Акадэміі навук экалогіі і бяспекі жыццядзейнасці (МАНЭБ). Навуковая і педагагічная дзейнасцьВучоныНавуковыя інтарэсы Расціслава Афанасьевіча звязаныя з праблемамі картаграфавання сельскагаспадарчай вытворчасці, дынамікі сельскага рассялення, сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, экалагічнага картаграфавання і інш. У рамках дзяржаўнай праграмы фундаментальных работ кіраваў даследаваннямі па дынаміцы рэльефу асушаных тэрыторый і яе ўплыву на водны рэжым і глебавы покрыў. Шмат увагі надаваў выданню картаграфічнай прадукцыі. Пад яго кіраўніцтвам былі створаны карты люднасці населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь, карты па адукацыі, культуры, ахове здароўя, бытавому абслугоўванню і гандлю. Былі выпушчаныя вучэбна-геаграфічныя атласы, а таксама шэраг насценных навучальных карт для агульнаадукацыйных устаноў, у тым ліку Фізіка-геаграфічная карта Беларусі і карта Насельніцтва Беларусі маштабаў 1:5 000 000. Удзельнічаў у падрыхтоўцы і выданні Нацыянальнага атласа Беларусі. ПедагогРаспрацаваў шэраг агульных і спецыяльных курсаў па тапаграфіі і картаграфіі, фізіка-геаграфічнаму картаграфаванню, сацыяльна-эканамічнаму картаграфаванню, атласнаму картаграфаванню, тапаграфічнаму і картаграфічнаму чарчэнню, уводзінам ў геаграфічную спецыяльнасць, уводзінам ў касмааэракартаграфію. Праводзіў лекцыйныя заняткі па картаграфіі ў Ягелонскім універсітэце Польскай Рэспублікі (горад Кракаў). З’яўляецца кіраўніком абароненых кандыдацкіх дысертацый, сааўтарам шэрагу тыпавых праграм факультэта і Адукацыйнага стандарту РБ па вышэйшай адукацыі для геаграфічных спецыяльнасцей. Пры яго ўдзеле на геаграфічным факультэце БДУ адкрыты новыя спецыялізацыі, кафедры, навукова-даследчыя лабараторыі, вучэбна-навуковая геаграфічная станцыя «Заходняя Бярэзіна» ў Валожынскім раёне. Удзел у грамадскім жыцці
Прызнанне заслуг
За значны ўнёсак у развіццё геаграфічнай навукі, падрыхтоўку кваліфікаваных спецыялістаў — географаў-картографаў, прапаганду геаграфічных ведаў Р. А. Жмойдзяк узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, нагрудным знакам Мінвну СССР «За отличные успехи в работе», знакам «Отличник картографии» Галоўнага ўпраўлення геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў СССР, граматай XXііі Міжнароднага геаграфічнага кангрэса, ганаровымі граматамі і медалём Геаграфічнага таварыства СССР і інш. У 1992 г. прафесару Р. А. Жмойдзяку прысвоена ганаровае званне «Заслужаны работнік народнай адукацыі Рэспублікі Беларусь». Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia