РТР-Беларусь

РТР-Беларусь
Выява лагатыпа
Краіна Беларусь
Зона вяшчання Сцяг Беларусі Беларусь
Дата пачатку вяшчання 1 ліпеня 2008
Замяніў Расія-1
Роднасныя каналы

Сцяг Расіі Расія-1

Сцяг Беларусі СТБ
Сайт belrtr.by

«РТР-Беларусь» — мясцовая (беларуская) версія тэлеканала «РТР», прызначаная для трансляцыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Мова вяшчання — руская. Заснаваны 1 ліпеня 2008 на базе канала «РТР-Планета». Вядзе трансляцыю на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, і магчыма прымаецца ў бліжнім памежжы. Транслятар — ЗАТ «Сталічнае Тэлебачанне». «РТР-Беларусь» транслюе большасць арыгінальных перадач каналу «Расія-1». Выключэнне складае кантэнт, які ліцэнзаваны праваўладальнікамі толькі для паказу на тэрыторыі Расіі (некаторыя шоў-праграмы), і г.д.

З 30 студзеня 2017 года вяшчае ў фармаце 16:9.

Лагатып

Тэлеканал змяніў 2 лагатыпы. Цяперашні — 3-ці лікам.

  • З 1 ліпеня 2008 па 31 снежня 2009 года лагатып уяўляў сабой літары «РТР» і выяву трохкаляровага расійскага сцягу (аналагічна сімвалу тэлеканалу «РТР-РАСІЯ») да якога дадаваліся слова «БЕЛАРУСЬ» напісанае ў межах сіняга прамавугольніка, што павінна адзначаць адметнасць тэрыторыі і вяшчання тэлеканала. Змяшчаліся ў версе правага боку экрану.
  • З 1 студзеня па 30 траўня 2010 года прысутнічаў чырвоны квадрат са словам «РТР», унізе сіні прамавугольнік са словам «БЕЛАРУСЬ». Знаходзілся там жаж.
  • З 31 мая 2010 і на цяперашні час лагатып канала выкананы ў адзіным «фірмовым» стылі характэрным для каналаў УДТРК (Усерасійскай Дзяржаўнай Тэлерадыёкампаніі). Аснову лагатыпа складае сіні прамавугольнік са словам «РОССИЯ», побач чырвоны квадрат са словам «РТР», у час беларускіх праграм сіні прамавугольнік мяняе надпіс на «БЕЛАРУСЬ».

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya