Рафалаў (пасёлак)
Рафалаў — былы пасёлак у Спярыжскім сельсавеце Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (16 сем'яў) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. У 2005 годзе пасёлак быў выключаны са звестак па ўліку населеных пунктаў[1]. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 8 км на паўднёвы захад ад Брагіна, 25 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы- Гомель), 129 км ад Гомеля. Транспартная сеткаТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы шыротнай арыентацыі, забудаванай драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу. ГісторыяЗаснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1931 годзе арганізаваны калгас. У 1959 годзе ўваходзіў у склад калгаса імя М. І. Калініна (цэнтр — вёска Глухавічы). Да 8 студзеня 1987 года пасёлак уваходзіў у склад Глухавіцкага сельсавета[2], пасля — у склад Спярыжскага сельсавета. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia