Глухавіцкі сельсавет
Глу́хавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брагінскага раёна Гомельскай вобласці БССР. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Глухавічы. Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Брагінскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Ільіцкага і Казялужцаўскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў складзе Брагінскага раёна БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Глухавіцкага сельсавета 8 населеных пунктаў[1]. 8 студзеня 1987 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Спярыжскага сельсавета[2]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 8 населеных пунктаў: вёскі Глухавічы, Ільічы, Казялужцы, Круг-Рудка, Нудзічы, Рафалаў, Ясменцы, пасёлак Рафалаў. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia