Рачны транспарт Беларусі![]() Рачны транспарт адыгрывае значную ролю пераважна ў паўднёвай і паўднёва-ўсходняй частцы Беларусі. Для яго функцыянавання найбольш прыдатныя рэкі Дняпро, Прыпяць, Бярэзіна і Сож. Арганізавана суднаходства таксама на Заходняй Дзвіне і часткова на Нёмане. Большая частка перавозімых грузаў прыходзіцца на Прыпяць і Дняпроўска-Бугскі канал. Апошні ажыццяўляе грузавыя перавозкі, а Аўгустоўскі канал прызначаецца для турыстычна-экскурсійнай дзейнасці. Па рэках Прыпяць і Дняпро ў прыдунайскія краіны і чарнаморскія парты перавозяцца калійныя ўгнаенні, харчовая соль, сапрапель. Разглядаецца неабходнасць пабудавання канала паміж Заходняй Дзвіной і Дняпром, аднаўленне Агінскага канала і магчыма Бярэзінскай воднай сістэмы. Рэгулярнае кругласутачнае суднаходства ажыццяўляецца на працягу ўсяго 500 км, ці менш за 10 % ад магчымага. Дзейнічаюць рачныя парты з механізаванымі прычаламі ў Гомелі, Брэсце, Бабруйску, Магілёве, Пінску, Мазыры, Мікашэвічах і Рэчыцы. Самы вялікі па грузаабароце — Брэсцкі рачны порт. У 1905 годзе даўжыня суднаходных шляхоў на тэрыторыі Беларусі складала 4403 км, у 1940 годзе — 3,7 тыс. км[1]. У 1993 годзе агульная працягласць водных шляхоў складала 2495 км. Было перавезена 8,918 млн тон грузаў, 314 тыс. пасажыраў[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia