Раўнакрылыя стракозы
Раўнакрылыя стракозы (Zygoptera) — падатрад насякомых атрада стракоз. АпісаннеСтракозы сярэдніх памераў (даўжыня брушка да 40, крылаў да 33 мм). Вочы несудатыкальныя. Пярэднія і заднія крылы аднолькавыя па форме і памерах (адсюль назва), празрыстыя, дымчатыя або цёмна-сінія, маюць крылавы чатырохвугольнік, у спакоі складзены над брушкам. Ніжнія анальныя прыдаткі ў самцоў парныя. ПашырэннеПавольна лётаюць каля самай зямлі сярод травы і хмызыяку. На Беларусі вядома каля 25 відаў з сямействаў лютак, прыгажунь, стрэлак. Асаблівасці біялогііДарослыя і лічынкі — драпежнікі. Знішчаюць камароў і іншых насякомых. Лічынкі раўнакрылых стракоз — корм для рыб. Яйцы адкладваюць у тканкі водных раслін. Развіццё з няпоўным ператварэннем. Лічынкі падобныя да дарослых; на канцы брушка у іх ёсць жабры ў выглядзе трох лістападобных прыдаткаў; ніжня губа ператворана ў спецыяльны хапальны оргаы — маску. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia