Стрэлкі (сямейства)
Стрэ́лкі (Coenagrionidae) — сямейства стракоз з падатраду раўнакрылых. У сямействе налічваюць звыш 1100 відаў. АпісаннеГэтыя стракозы дробных памераў. У час адпачынку трымаюць свае крылы складзенымі над целам. Крылы празрыстыя, у фундаменце сцябліністыя. Крылавое вочка роўна па даўжыні адной ячэйцы[1]. РаспаўсюджаннеСустракаюцца на ўсіх кантынентах, акрамя Антарктыды. На тэрыторыі Паўночнай Амерыкі 96 відаў з 13 родаў[2]. На Беларусі найбольш пашыраны стрэлка блакітная (Enallagma cyathigerum), стрэлка-дзяўчына (Coenagrion puella), стрэлка прыгожая (Coenagrion pulchellum), стрэлка ўпрыгожаная (Coenagrion ornatum), стрэлка зграбная (Ischnura elegans), агняцелка німфальная (Pyrrhosoma nymphula), нехаленія прыгожая (Nehalennia speciosa). Павольна лётаюць па берагах вадаёмаў, на палянах, узлесках, лугах. ХарчаваннеНімфы і імага палююць на насякомых і іншых беспазваночных. РазмнажэннеЯйцы адкладваюць у тканкі водных раслін. Развіццё з няпоўным ператварэннем. Лічынкі зеленаватыя, з папярочнымі палосамі. Генерацыя 1—2 гадовая. КласіфікацыяСамае вялікае сямейства стракоз, уключае каля 130 родаў з прыкладна 1434 відамі. ЗноскіЛітаратураПісаненка А. Д. Стрэлкі // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. |
Portal di Ensiklopedia Dunia