Ржэўскі мемарыял Савецкаму салдату
Ржэўскі мемарыял Савецкаму салдату — мемарыяльны комплекс каля вёскі Харошава Ржэўскага раёна Цвярской вобласці паблізу федэральнай аўтамабільнай трасы М9 Масква — Рыга. ГісторыяМемарыял прысвечаны памяці савецкіх салдат, якія загінулі ў баях пада Ржэвам у 1942—1943 гадах. Створаны на народныя ахвяраванні па ініцыятыве ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Праект рэалізаваны Расійскім ваенна-гістарычным таварыствам пры падтрымцы Саюзнай дзяржавы, Мінкультуры Расіі і ўрада Цвярской вобласці. 30 чэрвеня прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разам з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным прыняў удзел у адкрыцці мемарыяла[1]. АпісаннеЦэнтральным аб’ектам комплексу з’яўляецца 25-метровая скульптура салдата на 10-метровым насыпным кургане. У комплекс уваходзіць музейна-гістарычны павільён. Музей аснашчаны мультымедыйным абсталяваннем, з дапамогай якога наведвальнікі могуць азнаёміцца з фатаграфіямі, франтавымі пісьмамі, апавяданнямі, успамінамі ўдзельнікаў Ржэўскай бітвы. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia