Роберт Шэклі
Роберт Шэклі (англ.: Robert Sheckley, 16 ліпеня 1928 — 9 снежня 2005) — амерыканскі пісьменнік-фантаст. БіяграфіяНарадзіўся ў Брукліне, Нью-Ёрк, гадаваўся ў суседнім штаце Нью-Джэрсі. Служыў у арміі з 1946 па 1948 год і ваяваў у Карэі. Вучыўся ў Нью-Ёрскім універсітэце. У 1951 годзе пачаў пісьменніцкую кар'еру. Напісаў сотні апавяданняў. У 1970-х гадах жыў на іспанскім востраве Ібіца, але потым вярнуўся ў Нью-Ёрк. Пасля пераехаў у Портленд, Арэгон. Апрача сапраўднага імя ўжываў псеўданімы Філіпс Барбі (Phillips Barbee) і Фін О'Данэван (Finn O'Donnevan). У красавіку 2005 года падчас наведвання канферэнцыі фантастаў у Кіеве (Украіна) сур'ёзна захварэў. Пасля аплаты рахунку за медыцынскія паслугі з дапамогай мецэнатаў, вярнуўся ў ЗША. 20 лістапада быў праапераваны ў сувязі з цэрэбральным анеўрызмам. Памёр 9 снежня. ТворчасцьУпершыню пачаў публікавацца ў амерыканскіх сай-фай часопісах у 1950-х гадах. Пісаў аповесці і апавяданні ў стылі навуковай фантастыкі, фэнтэзі, часта ў гумарыстычным, камічным стылі, з элементамі абсурдызму. Карыстаўся вялікай папулярнасцю ў краінах былога СССР і ва ўсім свеце. Выбраныя творы
Зборы апавяданняў
Беларускія пераклады
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia