Род Тэйлар
Род Тэйлар (англ.: Rod Taylor; 11 студзеня 1930[1][2], Сідней[3] — 7 студзеня 2015[1][2], Лос-Анджэлес, Каліфорнія) — аўстралійскі і амерыканскі акцёр. БіяграфіяТэйлар нарадзіўся ў прыгарадзе Сіднея. Бацька — Уільям Стэрт Тэйлар, падрадчык і камерцыйны мастак; маці — Мона Тэйлар (пры нараджэнні: Томпсан), аўтар больш за сотню апавяданняў і кніг для дзяцей. Яго другое імя паходзіць ад стрыечнага прапрадзеда, капітана Чарльза Стэрта, даследчыка Аўстраліі. Тэйлар вучыўся ў Парамацкай школе, затым ва Усходнесіднейскім каледжы тэхнікі і прыгожых мастацтваў. Некаторы час працаваў камерцыйным мастаком, але, убачыўшы Лорэнса Аліўе ў «Рычардзе III» падчас гастроляў «Олд Вік», вырашыў стаць акцёрам. Тэйлар працаваў у тэатры і на радыё. У 1951 годзе ён прыняў удзел у рэканструкцыі падарожжа Чарльза Стэрта па рэках Маррамбіджы і Мурэй, згуляўшы памочніка Стэрта, Джорджа Маклея; у тым жа годзе на аснове рэканструкцыі быў зняты кароткаметражны фільм «Углыб краіны са Стэртам». На вялікім экране дэбютаваў у ролях амерыканца ў карціне «Кароль Каралавага мора» (1954) і Ізраэля Хэндса ў неафіцыйным працягу «Выспы скарбаў» «Цыбаты Джон Сільвер». У 1955 годзе Тэйлар пачаў здымацца ў Галівудзе, час ад часу вяртаючыся ў Аўстралію. Найбольш прыкметнай роляй яго стала роля вандроўцы ў вольнай экранізацыі навукова-фантастычнага рамана Герберта Уэлса «Машына часу», знятай у 1960 году рэжысёрам Джорджам Палам. Фільмаграфія
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia