Роза Пятроўна Валевіч
Роза Пятроўна Валевіч (нар. 25 жніўня 1944, в. Забалацце, Смалявіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі эканаміст, спецыяліст у галіне цэнаўтварэння. Кандыдат эканамічных навук (1975), прафесар (1999). БіяграфіяСкончыла Мінскі фінансава-эканамічны тэхнікум (1962), Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (спецыяльнасць «Эканоміка гандлю», 1968), Інстытут эканомікі АН Беларускай ССР (аспірантура, 1975). Працавала ў Іўеўскім, Ашмянскім (Гродзенская вобласць), Вілейскім (Мінская вобласць) раённых фінансавых аддзелах (1963—1965), Беларускім філіяле Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута кан’юнктуры і попыту (1968—1971, старшы навуковы супрацоўнік), Інстытуце эканомікі АН Беларускай ССР (1975—1981, старшы навуковы супрацоўнік), Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (з 1981, факультэт камерцыі і турыстычнай індустрыі, кафедра эканомікі гандлю і паслуг, прафесар). Навуковыя інтарэсы: цэнаўтварэнне; эканоміка гандлю; бізнес-планаванне; эканоміка інавацый; эканоміка якасці. Узнагароды
Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia