Ростакская гарадская электрычка
Ростакская гарадская электрычка (ням.: S-Bahn Rostock) — прыгарадна-гарадская чыгунка (S-Bahn), адзін з відаў грамадскага транспарту ў Ростаку і яго агламерацыі. Адзіная ў федэральнай зямлі Мекленбург-Пярэдняя Памеранія. Чыгуначная сетка ростакскай гарадской электрычкі даўжынёй 60 км складаецца з 22 станцый. Дзве лініі злучаюць цэнтральны вакзал Ростака з Варнемюндэ і портам праз раёны горада, трэцяя лінія вядзе да горада Гюстраў. З 2007 года інтэгравана ў сістэму гарадскога транспарту Ростака, у тым ліку адзіным пасажырскім квітком. Састаў уяўляе з сябе чоўнавы цягнік (цягнік, абсталяваны прыладамі кіравання пры руху ў абодвух кірунках без перастаноўкі лакаматыва) з двухпавярховымі вагонамі і дызель-цягніком. Лініі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia