Рудальф Шустэр
Ру́дальф Шу́стэр (ням.: Rudolf Schuster; нар. 4 студзеня 1934, Кошыцы), пры транслітарацыі са славацкай мовы можа сустракацца не зусім карэктны варыянт Ру́дальф Сху́стар — другі прэзідэнт Славакіі. Паходжаннем карпацкі немец. Скончыў Браціслаўскі тэхнічны інстытут. Пасля заканчэння працаваў інжынерам-праектыроўшчыкам. У 1983 зрабіўся мэрам Кошыцаў. Пазней быў старшынёй славацкага парламента і паслом у Канадзе. 29 мая 1999 на першых усеагульных выбарах быў абраны прэзідэнтам Славакіі (заступіў на пасаду 15 чэрвеня). Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia