Рудня-Барталамееўскі сельсавет
Ру́дня-Барталаме́еўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Рудня Барталамееўская. Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Чачэрскага раёна Гомельскай акругі БССР. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Асінаўскага і Сідаравіцкага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чачэрскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Чачэрскага раёна. У 1974 годзе ў склад сельсавета з Нісімкавіцкага сельсавета перададзены вёскі Будзішча і Высокая Грыва[1]. 11 чэрвеня 1980 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Сідаравічы, сельсавет перайменаваны ў Сідаравіцкі[2]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia