Рудольф Дрэйкурс
Рудольф Дрэйкурс (ням.: Rudolf Dreikurs, 8 лютага 1897, Вена, Аўстрыя - 25 мая 1972, Чыкага, ЗША) - аўстра-амерыканскі псіхолаг і педагог. Доктар медыцыны, прафесар. Распрацоўшчык практычнай методыкі прымянення адлераўскай тэорыі індывідуальнай псіхалогіі для разумення прычын дэструктыўных паводзін у дзяцей і карэкцыі дзіцячых паводзін без прымянення пакарання і ўзнагарод. Аўтар каля двухсот работ па індывідуальнай псіхалогіі, псіхалогіі сям'і, дзіцячай псіхалогіі, праблемах канфліктаў, псіхадынаміцы чалавечых адносін, музычнай тэрапіі і інш.[2] БіяграфіяУ 1923 годзе скончыў Венскі ўніверсітэт. З 1923 года супрацоўнічае з А.Адлерам. У 1924 годзе атрымаў ступень доктара медыцыны. Супрацоўнічаючы з Адлерам, адкрыў некалькі псіхіятрычных клінік. Актыўна ўдзельнічаў у выкарыстанні і развіцці адлераўской методыкі групавога псіхааналізу[3]. У 1937 годзе эміграваў у ЗША (Чыкага). Займаўся індывідуальнай псіхалогіяй, групавой псіхатэрапіяй і [псіхіятрыя[|псіхіятрыяй]]. Працаваў псіхіятрам-кансультантам. У 1942-1972 гадах быў прафесарам псіхіятрыі чыкагскай медыцынскай школы. У 1940-1956 гадах выдаваў «Часопіс індывідуальнай псіхалогіі». Заснаваў Інстытуты індывідуальнай псіхалогіі ў Чыкага, Тэль-Авіве і Таронта. У 1947-1956 гадах курыраваў дзіцячыя цэнтры Чыкага. Бібліяграфія
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia