Ружампаль (Пухавіцкі раён)
Ружампаль (трансліт.: Ružampaĺ), або Ружамполле[1], часам Ружанпаль, або Ружанполь — колішні маёнтак, пазней пасёлак у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. ГісторыяУ XIX стагоддзі маёнтак у Ігуменскім павеце Мінскай губерні, да скасавання прыгоннага права маёнтку належала вёска Скобраўка. Пасля 1861 года ў Навасёлкаўскай воласці Ігуменскага павета, даўняя уласнасць Русецкіх, у другой палове XIX стагоддзя было каля 15 валок зямлі[1]. Адносіўся да каталіцкай парафіі Блонь. Краязнавец Аляксандр Ельскі апісваў Ружампаль (Ружамполь) як добра загаспадараваны фальварак пры гасцінцы з мястэчка Блонь да мястэчка Дукора, у даволі лясной мясцовасці[1]. У 1903 годзе ўласніцай маёнтка была дваранка Севярына Леанардаўна Русецкая[2]. З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ). З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Маёнтак нацыяналізаваны, створаны два аднайменныя пасёлкі Ружанполь і камуна, быў нафтавы млын[3]. Перад вайной адзін пасёлак на 4 двары[4]. У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У наш час не існуе. НасельніцтваКрыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia