Ружанскія могілкі (Слонім)
Ружанскія могілкі — праваслаўныя могілкі ў Слоніме, адны з найстарэйшых у горадзе. ГісторыяУ 1596 годзе ў Брэсце была заключаная рэлігійная унія паміж праваслаўнай царквой Вялікага княства і каталіцкім касцёлам. Утварылася новая плынь хрысціянства — уніяцтва, да якога далучыліся праваслаўныя святары Слоніма, а Ружанскія могілкі сталі месцам пахавання ўніятаў. І заставаліся такімі да моманту аб’яднання ўніяцтва з праваслаўем у 1839 годзе. Таксама на могілках пахавана шмат польскіх жаўнераў часоў Польскай Рэспублікі. У 1995 годзе галава Слонімскага аддзела саюза палякаў Леанарда Раўкоўская запрасіла добраахвотнікаў з Польшчы, каб прывесці ў парадак польскую частку могілак. На запрашэнне адгукнуліся люблінскія палякі-студэнты (біёлаг, філолаг, гісторыкі). Таксама былі і тутэйшыя добраахвотнікі колькасцю 51 чалавек, але збольшага гэта былі пажылыя людзі. Цягам 20 дзён яны прыбіралі могілкі. У жніўні 1942 года на Ружанскіх могілках урачыста пахавалі самаахоўцаў. Увосень таго ж года была ўшанаваная іхняя памяць з удзелам шмат якіх тутэйшых кіраўнікоў. Пахаваныя на могілках
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia