Румынская камуністычная партыя
Румынская камуністычная партыя, або РКП (рум.: Partidul Comunist Român) — румынская камуністычная палітычная партыя, якая з'яўлялася прадаўжальніцай бальшавіцкага крыла Румынскай сацыялістычнай партыі. Першапачаткова ідэалогіяй партыі былі падрыхтоўка камуністычнай рэвалюцыі і адмова ад нацыяналістычнага праекта Вялікая Румынія, пры Чаўшэску ў ёй нарасталі нацыяналістычныя памкненні. РКП у міжваенны перыяд была невялікай нелегальнай групоўкай, якая знаходзілася пад прамым кантролем Камінтэрна. У 1930-я гады большасць актывістаў знаходзіліся ў зняволенні ці беглі ў СССР. Камуністычная партыя выйшла на пярэдні план румынскай палітыцы ў жніўні 1944 года, калі камуністы прынялі ўдзел у палацавым перавароце і звяржэнні пра-нацысцкага ўрада Іона Антанеску. З дапамогай савецкіх сіл РКП адправіла караля Міхая I у выгнанне і ўсталявала аднапартыйны рэжым у 1948 годзе, які праіснаваў аж да Румынскай рэвалюцыі 1989 года. Абвешчана па-за законам 29 снежня 1989 года дэкрэтам Фронту нацыянальнага выратавання. Пераемніцай «гістарычнай» РКП лічыць сябе Румынская камуністычная партыя, створаная ў 2010 годзе З'езды РКПУсе з'езды, акрамя III—V, адбыліся ў Бухарэсце.
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia