Русалка (карная аперацыя)
Аперацыя «Русалка» (ням.: Unternehmen «Nixe») — кодавая назва карнай аперацыі нямецкіх акупацыйных улад супраць партызан і насельніцтва каля возера Чырвонае на мяжы Мінскай і Палескай абласцей (Жыткавіцкі, Петрыкаўскі, Капаткевіцкі, Любанскі, Старобінскі раёны) 24 лютага — 1 сакавіка 1943 г. З’яўляецца працягам карнай аперацыі «Горнунг». Аперацыя праводзілася па загаду Гімлера сіламі вышэйшых начальнікаў СС і паліцыі «Цэнтр» і «Поўдзень». У аперацыі прымалі ўдзел каля 20 ахоўных батальёнаў, падраздзяленні вермахта і дапаможныя сілы паліцыі. Карнікам не ўдалося дасягнуць поспеху ў барацьбе з партызанамі. Але яны жорстка расправіліся з мясцовым цывільным насельніцтвам. Былі спалены вёскі, у тым ліку ў Старобінскім раёне — Даманавічы (загублена 267 чалавек), Пісаравічы (загублена 220 чалавек), Пузічы (загублена 770 чалавек), у Петрыкаўскім раёне — Людзвіноў (125 чалавек) і іншыя. Больш за 1000 чалавек было вывезена на прымусовыя работы ў Германію. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia