Рускі Сцэвала![]() Ру́скі Сцэ́вала (руск.: Русский Сцевола) — сюжэт, які ўзнік у рускім мастацтве ў час вайны 1812 года і быў вельмі папулярны ў той перыяд. Ён быў адлюстраваны ў літаратуры, графіцы і скульптуры, акрамя таго у Расіі сюжэт стаў упрыгожваць гранёныя шклянкі, малочныя кубкі і нават фарфоравы чайны сервіз[1]. Гісторыя назвыНазва дае адсылку да гісторыі старажытнарымскага юнака Гая Муцыя Сцэвалы , які згодна з легендай не пабаяўся сунуць руку ў вогнішча, каб паказаць, што яго не пужаюць магчымыя катаванні. Гісторыя сюжэтуУ канцы 1812 года ў часопісе «Сын Айчыны» з'явілася невялікая нататка, дзе распавядалася нашумелая ў той час гісторыя пра гераічны подзвіг рускага селяніна:
Аляксандр Ільін-Таміч у артыкуле «Кто придумал русского Сцеволу?» падрабязна разбірае магчымы выдуманы характар гэтага выпадка[1]. У літаратуры![]() У тым жа нумары, дзе была надрукавана нататка пра подзвіг селяніна, размясціўся верш Аляксандр Хрыстафоравіч Вастокаў[2]: Я — русский; верности и веры не нарушу. Таксама вядома чатырохрадкоўе мастака І. П. Тупылева , якое было надрукавана пад адной з гравюр[1]: Вотще Порсена Рим громами потрясает. Выяўленчае мастацтва![]() ![]() Нататка ў часопісе стала повадам для карыкатур І. А. Іванова, І. І. Церабянёва і І. П. Тупылева . Мастакі мелі намер выкарыстаць прыклад Рускага Сцэвалы, каб надаць мужнасці і запалу рускім войскам у бітвах з напалеонаўскай арміяй. Але па сканчэнні вайны агітацыйны матыў творчасці графікаў не спатрэбіўся. Ліст І. Церабянёва быў скапіяваны ў Германіі. Сюжэт «Рускі Сцэвала» знайшоў адлюстраванне ў англійскай гравюры, выкананай у 1816 Д. Кларкам і Дзюбургам[3] па малюнку Д. Аткінсана. Значна пазней сюжэт быў паўтораны ў англійскім мастацтве. Скульптура![]() В. І. Дэмут-Маліноўскі стварыў у 1813 годзе гіпсавую статую «Рускі Сцэвала». Скульптурнае рашэнне адыйшло ад рэалістычнага паказвання селяніна. Статуя створана ў манументальных, патэтычных формах, у традыцыях узнёслай класічнай прыгажосці. У магутнай пластыцы напаўаголенага цела селяніна, які нагадвае знешне антычнага Геракла, выказаны стан высокага напружання духоўных і фізічных сіл[4]. У 1813 Дэмут-Маліноўскаму за гэтую працу было прысвоена званне прафесара скульптуры[4]. У 1961 годзе з гіпсавага арыгінала была адліта бронзавая статуя[5], якая таксама, як і арыгінал, захоўваецца ў Дзяржаўным Рускім музеі. НумізматыкаУ 1999 годзе Банкам Расіі была выпушчана манета ў гонар 100-годдзя Рускага музея з выявай скульптуры «Рускі Сцэвала» В. І. Дэмута-Маліноўскага, якая знаходзіцца ў гэтым музеі. Мастацкае афармленне манеты выканалі мастак А. В. Бакланаў і скульптар А. А. Далгаполава. Чаканілася гэтая манета 900 пробы (вагай у тройскую ўнцыю чыстага срэбра) на Санкт-Пецярбургскім манетным двары накладам 15.000 штук. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia