Рыга Мастэрс (англ.: Riga Masters; да 2016 года: Адкрыты чэмпіянат Рыгі (англ.: Riga Open)) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры. Быў заснаваны ў 2014 годзе і два гады праходзіў у рамках нізкарэйтынгавай серыі Players Tour Championship, а ў 2016 годзе атрымаў статус рэйтынгавага турніру. Турнір праходзіць на Арэне Рыга ў Рызе, Латвія. Прызавы фонд спаборніцтва 2018 года склаў £259,000.
У 2018 годзе турнір праходзіў на працягу трох дзён у канцы чэрвеня, а ў нядзелю былі згуляныя чвэрцьфіналы, паўфіналы і фінальны паядынак спаборніцтва.
Фармат Рыга Мастэрс 2018 года ўключаў у сябе адзін кваліфікацыйны раўнд, які праходзіў у Вялікабрытаніі на працягу чатырох дзён за некалькі тыдняў да пачатку асноўнай стадыі і ў якім прымалі ўдзел 128 снукерыстаў. У асноўную стадыю патрапілі 64 пераможцы кваліфікацыйнага раўнда, якія гулялі на выбыванне, пачынаючы з 1/32 фіналу.
Ніл Робертсан з'яўляецца двухразовым пераможцам турніру, выйграўшы тытулы ў 2016 і 2018 гадах.
Вынікі
Фармат
|
Адкрыты чэмпіянат Рыгі (нізкарэйтынгавы ў рамках PTC)
|
Рыга Мастэрс (рэйтынгавы)
|
Год |
Месца |
Пераможца |
Фіналіст |
Фінальны лік |
Паўфіналісты |
Чвэрцьфіналісты |
Прызавы фонд |
К-ць удзельнікаў
|
2014 |
Рыга, Латвія Арэна Рыга |
Марк Сэлбі |
Марк Ален |
4:3 |
Бары Хокінс
Энтані Мак-Гіл |
Джад Трамп
Пітэр Эбдан
Марка Фу
Шон О’Саліван |
Агульны: €125,000 Пераможца: €25,000 |
128
|
2015 |
Рыга, Латвія Арэна Рыга |
Бары Хокінс |
Том Форд |
4:1 |
Грэм Дот
Бэн Вуластан |
Лян Вэньбо
Алан Мак-Манус
Раян Дэй
Мэцью Сэлт |
Агульны: €125,000 Пераможца: €25,000 |
128
|
2016 |
Рыга, Латвія Арэна Рыга |
Ніл Робертсан |
Майкл Холт |
5:2 |
Марк Уільямс
Дарэн Морган |
Сяа Гадун
Энтані Мак-Гіл
Джон Эстлі
Джад Трамп |
Агульны: €200,000 Пераможца: €50,000 Найвышэйшы брэйк: €2,000 |
Увогуле: 128 Асноўная стадыя: 66
|
2017 |
Рыга, Латвія Арэна Рыга |
Раян Дэй |
Стывен Магуайр |
5:2 |
Марк Уільямс
Кен Доэрці |
Эндру Хігінсан
Энтані Мак-Гіл
Джо Пэры
Марк Джойс |
Агульны: £227,000 Пераможца: £50,000 Найвышэйшы брэйк: £2,000 |
Увогуле: 128 Асноўная стадыя: 68
|
2018 |
Рыга, Латвія Арэна Рыга |
Ніл Робертсан |
Джэк Лісоўскі |
5:2 |
Стывен Магуайр
Сцюарт Кэрынгтан |
Рыкі Уолдэн
Кайрэн Уілсан
Грэм Дот
Крыс Уэйклін |
Агульны: £259,000 Пераможца: £50,000 Найвышэйшы брэйк: £2,000 |
Увогуле: 128 Асноўная стадыя: 68
|
Фіналісты турніру
Статыстыка паводле краін
Рэкорды
Дасягненні гульцоў
Усе розыгрышы
- Найбольшая колькасць выйграных тытулаў
- 2,
Ніл Робертсан (2016, 2018).
- Найбольшая колькасць фіналаў
- 2,
Ніл Робертсан (2016, 2018).
- Найбольшая колькасць паўфіналаў
- 2,
Бары Хокінс (2014, 2015),
Марк Уільямс (2016, 2017),
Ніл Робертсан (2016, 2018),
Стывен Магуайр (2017, 2018).
- Найбольшая колькасць чвэрцьфіналаў
- 3,
Энтані Мак-Гіл (2014, 2016, 2017).
- Найбольшая колькасць выхыдаў у 1/8 фіналу
- 4,
Марк Уільямс (2014, 2015, 2016, 2017).
- Найбольшая колькасць выхыдаў у 1/16 фіналу
- 5 (усе розыгрышы),
Марк Уільямс.
 |
---|
Усе турніры | |
---|