Шон Фрэнсіс О'Саліван (англ.: Sean Francis O'Sullivan; нар. 29 красавіка 1994, Лондан, Англія) — англійскі прафесійны гулец у снукер. Удзельнік 1/8 фіналу адкрытага чэмпіянату Шатландыі 2016 года.
Пачаў прафесійныя выступы ў 2011 годзе на нізкарэйтынгавых турнірах серыі Players Tour Championship і 7 разоў прабіваўся ў асноўныя стадыі спаборніцтваў, але не праходзіў далей за першы раунд. У 2012 годзе перамог на адным з турніраў Q-School і атрымаў месца сярод прафесіяналаў на два сезоны. У дэбютным сезоне ў мэйн-туры двойчы даходзіў да 1/32 фіналу спаборніцтваў PTC і да 1/32 фіналу рэйтынгавага адкрытага чэмпіянату Кітая, але не ўдзельнічаў у асноўных стадыях турніраў рэйтынгавага ўзроўню. У 2013 годзе ўпершыню дайшоў да 1/16 фіналу прафесійнага спаборніцтва на адкрытым чэмпіянаце Балгарыі, а таксама дэбютаваў у асноўных стадыях рэйтынгавых турніраў, дайшоўшы да 1/32 фіналу адкрытага чэмпіянату Індыі і чэмпіянату Вялікабрытаніі. У сезоне 2014/2015 пакінуў прафесійны статус, але працягваў выступаць на нізкарэйтынгавых спаборніцтвах у якасці аматара і ўпершыню дайшоў да чвэрцьфіналу прафесійнага турніру на адкрытым чэмпіянаце Рыгі, а таксама ў чацвёрты раз дайшоў да 1/32 фіналу рэйтынгавага пяршынства на German Masters. У сезоне 2015/2016 вярнуўся ў мэйн-тур і яшчэ двойчы даходзіў да 1/32 фіналу рэйтынгавых турніраў на International Championship і чэмпіянаце Вялікабрытаніі, а ў наступным сезоне дэбютаваў у 1/16 фіналу рэйтынгавага спаборніцтва на Рыга Мастэрс і падняўся на найвышэйшае для сябе 72-е месца ў рэйтынгу.
У агульнай колькасці займаў 72-і радок у сусветным рэйтынгу два тыдні. За сваю прафесійную кар'еру аформіў больш за 15 соценных брэйкаў і зарабіў больш за 40 тысяч фунтаў стэрлінгаў прызавых грошай.
Выступы на прафесійных снукерных турнірах
Легенда
П
|
Гулец атрымаў перамогу на турніры
|
Ф
|
Гулец прайграў у фінале турніра
|
1/2
|
Гулец прайграў у 1/2 фіналу (паўфінале) турніра (калі на турніры заставалася 4 удзельніка)
|
1/4
|
Гулец прайграў у 1/4 фіналу (чвэрцьфінале) турніра (калі на турніры заставалася 8 удзельнікаў)
|
1/6
|
Гулец прайграў у 1/6 фіналу турніра (калі на турніры заставалася 12 удзельнікаў)
|
1/8
|
Гулец прайграў у 1/8 фіналу турніра (калі на турніры заставалася 16 удзельнікаў)
|
1/12
|
Гулец прайграў у 1/12 фіналу турніра (калі на турніры заставалася 24 удзельніка)
|
1/16
|
Гулец прайграў у 1/16 фіналу турніра (калі на турніры заставалася 32 удзельніка)
|
1/24
|
Гулец прайграў у 1/24 фіналу турніра (калі на турніры заставалася 48 удзельнікаў)
|
1/32
|
Гулец прайграў у 1/32 фіналу турніра (калі на турніры заставалася 64 удзельніка)
|
1/40
|
Гулец прайграў у 1/40 фіналу турніра (калі на турніры заставалася 80 удзельнікаў)
|
1/48
|
Гулец прайграў у 1/48 фіналу турніра (калі на турніры заставалася 96 удзельнікаў)
|
1/64
|
Гулец прайграў у 1/64 фіналу турніра (калі на турніры заставалася 128 удзельнікаў)
|
ГР
|
Гулец прайграў на групавой стадыі турніра
|
УКР
|
Гулец прайграў у ўайлдкард раундзе турніра
|
ПР
|
Гулец прайграў у папярэднім раундзе
|
1/64
|
Гулец прайграў ва ўказаным раундзе, які з’яўляўся кваліфікацыйным
|
ПК
|
Гулец прайграў у папярэдняй кваліфікацыі турніра
|
КГР
|
Гулец прайграў у кваліфікацыйным гурпавым раундзе турніра
|
1/64
|
Гулец зняўся з турніра перад матчам указанага раунда
|
—
|
Гулец не прымаў удзел у турніры
|
НП
|
Турнір не праходзіў ва ўказаным сезоне
|
РТ
|
Ва ўказаным сезоне турнір з’яўляўся рэйтынгавым
|
НТ
|
Ва ўказаным сезоне турнір з’яўляўся нярэйтынгавым
|
НРТ
|
Ва ўказаным сезоне турнір з’яўляўся нізкарэйтынгавым
|
Соценныя серыі
|
|
Больш за 20 соценных серый
|
|
Больш за 30 соценных серый
|
|
Больш за 40 соценных серый
|
|
Больш за 50 соценных серый
|
|
Больш за 60 соценных серый
|
55
|
Знаходзіўся ў топ-5 лідараў сезона па гэтым паказчыку
|
55
|
Лідар сезона па гэтым паказчыку
|
Прызавыя грошы (£)
|
|
Больш за £100,000
|
|
Больш за £200,000
|
|
Больш за £300,000
|
|
Больш за £400,000
|
|
Больш за £500,000
|
|
Больш за £600,000
|
400,000
|
Знаходзіўся ў топ-5 лідараў сезона па гэтым паказчыку
|
400,000
|
Лідар сезона па гэтым паказчыку
|
- ↑ а б Не з'яўляўся ўдзельнікам мэйн-тура.
- ↑ а б Пачаткоўцы мэйн-туру не маюць рэйтынгу.
- ↑ а б Лічацца толькі матчы, згуляныя ў асноўных стадыях турніраў (кваліфікацыйныя матчы не ўваходзяць у статыстыку).
- ↑ Турнір меў назву «Адкрыты чэмпіянат Рыгі» (2014/2015–2015/2016)
- ↑ а б в г д Лічацца толькі матчы, згуляныя ў рэйтынгавых розыгрышах турніру.
- ↑ Турнір меў назву Гран-пры (2009/2010).
- ↑ Турнір меў назвы «Гранд-фінал PTC» (2011/2012–2012/2013) і «Players Championship Grand Final» (2013/2014) і з сезона 2010/2011 да сезона 2015/2016 з'яўляўся рэйтынгавым фінальным турнірам нізкарэйтынгавай серыі PTC.
Спасылкі
- ↑ https://wst.tv/players/sean-osullivan/ Праверана 5 чэрвеня 2022.
- ↑ https://www.eurosport.co.uk/snooker/sean-o-sullivan_prs371953/person.shtml Праверана 5 чэрвеня 2022.