Рыгор Іванавіч Спольнік
Рыгор Іванавіч Спольнік (нар. 17 лістапада 1902, Белгародская вобласць — 24 чэрвеня 1944, Бешанковіцкі раён) — Герой Савецкага Саюза (1944). Біяграфія![]() У 1926—1928 гадах праходзіў тэрміновую службу ў шэрагах Чырвонай Арміі. Другі раз быў прызваны ў чэрвені 1941 года. Улетку 1943 года ваяваў на Варонежскім фронце, прымаў удзел у Курскай бітве, дзе ўдзельнічаў у абарончых баях на паўднёвай частцы Курскай дугі. Удзельнічаў у Белгародска-Харкаўскай аперацыі, вызваленні Левабярэжнай Украіны. З лістапада 1943 года па сакавік 1944 года ўдзельнічаў у абарончых, а затым наступальных баях на тэрыторыі Пскоўскай вобласці. Асабліва вызначыўся падчас правядзення Віцебска-Аршанскай аперацыі, як складовай часткі Беларускай наступальнай аперацыі «Баграціён». 24 чэрвеня 1944 года на чале свайго аддзялення пад агнём у ліку першых пераправіўся на левы бераг ракі Заходняя Дзвіна ў раёне вёскі Мамойкі Бешанковіцкага раёна. Пры абароне плацдарма памёр у баі. Пахаваны ў брацкай магіле гарадскога пасёлка Бешанковічы[1]. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 ліпеня 1944 года быў удастоены высокага звання — Герой Савецкага Саюза[2]. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia