Рыгор Іванавіч Шацько
Рыгор Іванавіч Шацько (16 красавіка 1959, Ракаў, Валожынскі раён — 7 студзеня 2023) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (1999). Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» — за міжнародную культурную дзейнасць (2002). БіяграфіяСкончыўшы Ракаўскую дзесяцігодку, паступіў на філалагічны факультэт БДУ. У школе і ў час службы ў арміі ўдзельнічаў у самадзейнасці, захапляўся тэатральным мастацтвам. Пасля службы паступіў у Мінскі тэатральны інстытут на акцёрскі факультэт. Пасля заканчэння вучобы ў 1984 годзе размеркаваны ў Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа ў Віцебску. Спачатку працаваў акцёрам, з лістапада 1997 года па 2012 год — дырэктарам тэатра. РоліКаробкін («Рэвізор» М. Гогаля), Пятрук («Залёты» В. Дуніна-Марцінкевіча), Ніл («Мяшчане » М. Горкага), Журдэн («Здурнелы Журдэн » М. Булгакава), Кароль Французскі, герцаг Бургундскі («Кароль Лір» У. Шэкспіра), Грэгар («Рэцэпт Макропуласа » К. Чапека), Астраў («Дзядзька Ваня» А. Чэхава), Высокая шапка («Час быка» К. Саі), Элхонен-Гурмізах («Тайбэлэ і яе дэман» І. Б. Зінгера, І. Фрыдмана), Яешня («Жаніцьба » М. Гогаля), Уілфрэд Бонд («Квартэт » Р. Харвуда), Бургамістр («Візіт дамы » Ф. Дзюрэнмата), Стары («Макбет » У. Шэкспіра), Лотр, кардынал («Хрыстос прызямліўся ў Гародні» Ул. Караткевіча). Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia