Рыгор Аляксандравіч Сідарок
Рыгор Аляксандравіч Сідарок (16 лістапада 1902, вёска Варацец, Хойніцкі раён — 14 чэрвеня 1963) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партыйнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці. БіяграфіяЧлен КПСС з 1931 года. Скончыў Вышэйшую Партыйную Школу пры ЦК ВКП(б) (1947). З 1934 года на партыйнай і савецкай рабоце, з 1940 першы сакратар Івянецкага РК КП(б)Б на Цэнтральным фронце. З сакавіка 1943 да ліпеня 1944 член Баранавіцкага падпольнага абкома КП(б)Б, у красавіку — снежні 1943 года кіраўнік Івянецкага падпольнага міжрайпартцэнтра, адначасова ў красавіку 1943 — ліпені 1944 камандзір Івянецкага партызанскага злучэння, у красавіку — ліпені 1944 выконваў абавязкі камандзіра Баранавіцкага партызанскага злучэння, у чэрвні 1943 — ліпені 1944 першы сакратар Івянецкага падпольнага РК КП(б)Б. З 1944 года на партыйнай рабоце ў Беларусі і Літве. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia