Рыгор Андрэевіч Гершуні
Рыгор Андрэевіч Гершуні (сапр. Герш Ісакаў-Іцкаў; 18 лютага 1870[1], Коўна — 17 сакавіка 1908 ці 16 сакавіка 1908[1], Цюрых) — расійскі палітычны дзеяч, адзін з заснавальнікаў і лідараў партыі эсэраў. БіяграфіяУ 1895—98 гадах вучыўся ў Кіеўскім універсітэце. З 1898 года ў Мінску, адзін з заснавальнікаў Рабочай партыі палітычнага вызвалення Расіі. У 1901 годзе стварыў тэрарыстычную Баявую арганізацыю эсэраў. Арганізаваў забойствы міністра ўнутраных спраў Расіі Дз. С. Сіпягіна (1902) і ўфімскага губернатара М. М. Багдановіча (1903), шэраг замахаў на жыццё расійскіх дзяржаўных чыноўнікаў. У 1903 годзе арыштаваны і зняволены ў Петрапаўлаўскую крэпасць. У пач. 1904 года прыгавораны да пакарання смерцю (пазней заменена на пажыццёвае зняволенне). У 1905 годзе пераведзены ў Акатуйскую турму , адкуль у 1906 годзе праз Кітай і ЗША ўцёк у Заходнюю Еўропу. Аўтар успамінаў «З нядаўняга мінулага» (1907). Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia