Рыгор Астапеня
Рыгор Яўгенавіч Астапеня (нар. 14 красавіка 1990, Салігорск) — беларускі палітолаг. Заснавальнік і дырэктар па даследаваннях Цэнтра новых ідэй[1], дырэктар «Беларускай ініцыятывы» ў Chatham House[2]. Атрымаў доктарскую ступень (PhD) па паліталогіі ў Варшаўскім універсітэце. БіяграфіяНарадзіўся і гадаваўся ў Салігорску. ВучобаУ 2008 годзе скончыў школу № 4 з паглыбленным вывучэннем англійскай мовы. У 2008—2011 гадах навучаўся на бакалаўрыяце на факультэце паліталогіі Універсітэту Марыі-Кюры Складоўскай у Любліне. У 2011—2013 гадах навучаўся ў магістратуры факультэта журналістыкі і паліталогіі Варшаўскага ўніверсітэта. У 2013—2018 гадах навучаўся ў дактарантуры факультэта журналістыкі і паліталогіі Варшаўскага ўніверсітэта, абараніўся дысертацыю на тэму замежнай палітыкі Беларусі. У 2019—2020 гадах навучаўся ў Акадэміі лідарства ў міжнародных справах каралевы Лізаветы II[2]. Грамадская і прафесійная дзейнасцьУ 2012 годзе стварыў сайт «Ідэя», які пазней ператварыўся у Цэнтр новых ідэй і дагэтуль працуе ў ім. У 2012—2017 гадах працаваў аналітыкам, а пазней дырэктарам па развіцці ў Цэнтры Астрагорскага. Ад 2019 года працуе ў Каралеўскім інстытуце міжнародных спраў (вядомым таксама як Chatham House ). Часта выступае на мерапрыемствах, прысвечаных беларускай палітыцы. Яго аналіз і каментары з’явіліся ў розных СМІ і аналітычных цэнтрах, уключаючы Washington Post, Guardian, BBC World Service, CNN, Euronews, Monocle Radio , Еўрапейскі савет па міжнародных адносінах і Carnegie Europe . У 2024 годзе завочна асуджаны ў Беларусі да 10 гадоў пазбаўлення волі па справе «аналітыкаў Святланы Ціханоўскай»[3]. БібліяграфіяЗ’яўляецца аўтарам і суаўтарам шматлікіх даследаванняў і публікацый у СМІ і аналітычных цэнтрах па тэмах палітычнага развіцця Беларусі і беларускай знешняй палітыкі. Найважнейшыя з іх:
ЗноскіПамылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia