Рыгор Война
Рыгор Войнавіч Грычынавіч (?—1605) — ротмістр каралеўскі (1565—1568), дваранін каралеўскі (1569), войскі гарадзенскі (1576—1593), суддзя земскі ваўкавыскі (1578—1593), кашталян берасцейскі (1593—1605). Таксама ў літаратуры называецца дзяржаўцам радашковіцкім (1569), на праўдзе дваранін Рыгор Война пасланы вялікім князем Жыгімонтам Аўгустам як гаспадарскі ўраднік пасля звестак пра смерць дзяржаўцы Івана Гарнастая для складання рэестра даходаў і пажыткаў, праз месяц дзяржаву атрымаў Цішковіч.[3] БіяграфіяЗ роду Войнаў-Грычынавічаў, сын Войны Мацвеевіча. Складаны герб Рыгора Войны падобны да герба брата Лаўрына, але ў 4-м полі пададзена іншая выява, герб бабкі па маці выклікаў у братоў прынамсі сумненні. Як ротмістр найманай коннай роты вызначыўся ў бітве пад Сушай (ліпень 1567), браў удзел ва ўзяцці Улы (жнівень 1568). Служыў у Інфлянтах пад камандаваннем іх адміністратара Я. Г. Хадкевіча. Напэўна, вайсковая дзейнасць стала грунтам грамадскай актыўнасці і кар’ернага росту. Быў прадстаўніком Берасцейскага ваяводства ў дэлегацыі Вялікага Княства Літоўскага на з’езд у Варшаве ў канцы чэрвеня 1576 годзе, дзе літвіны прызналі Стэфана Баторыя каралём і вялікім князем. Паводле К. Нясецкага, загінуў падчас штурму Полацка ў 1579 годзе на вачах караля Стэфана Баторыя: «odważnie nacierając poległ kulą postrzelony», — аднак, Нясецкі папросту не зразумеў Віюк-Каяловіча: «Hrehory Woyna kasztel[an] Brzeski z postrzału pod Połockiem odniesionego vmarł», — Рыгор Война памёр ад раны, але адбылося гэта пазней. Дэпутат Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага ад Берасцейскага павета (1594). За бітву пад Сушай атрымаў наданне ў Пінскім павеце. Пасагам за Раінай з Клочкаў атрымаў ¼ частку мястэчка Межырэчы — дом на Рынку, Карбатоўскую стадолу каля дарогі з Ваўкавыска на Слонім, пляцы з мяшчанамі на вуліцах Славацічоўскай, Крывой і Слонімскай, і ¼ частку мястэчка Лыскава, такім чынам стаў абывацелем Ваўкавыскага павета і пазней абіраны на суддзі земскія ваўкавыскія. Сям’яБыў жанаты двойчы, з Раінай Мацееўнай Клачкоўнай Падароскай і Багумілай з чарэйскай лініі Сапегаў. Пакінуў сына Філіпа Рыгоравіча Войніча і прынамсі чатырох дачок. Філіп, напэўна, памёр маладым, бо апроч адзінкавай згадкі пра яго няма звестак. Дачка Багдана, жонка Мікалая Вольскага, другая дачка, невядомая імем, жонка паэта Яна Пратасовіча, трэцяя — Марыя, жонка Яна Калантая , чацвёртая — Таццяна, другая жонка Гаўрылы Тышковіча[4]. Нейкая з дачок, у адным са шлюбаў была з Канстанцінам Кунцэвічам, земянінам Гарадзенскага павета. Зноскі
Літаратура
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia