Міжэрычы
Міжэ́рычы[1] (трансліт.: Mižeryčy, руск.: Мижеричи) — аграгарадок у Зэльвенскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Каралінскага сельсавета. Насельніцтва 271 чал. (1998). Знаходзіцца за 17 км на паўночны захад ад Зэльвы, за 19 км ад чыгуначнай станцыі Зэльва; на шашы Тулава — Ружаны. НазваНазва па-польску была Międzyrzecz, адпавядала такой жа заходняпольскай назве. Беларускі адпаведнік польскай назве — Міжрэчча. Старая калька з польскай была Межырэч, у 1970-х зафіксаваная назва Міжэрычы[2]. Вядомае літоўскае адыменнае прозвішча Mižerauskas (з-пад Трокаў).[крыніца?] ГісторыяУпершыню згадваецца ў 2-й палове XV ст. як "двор" Нацовічаў (Нацаў), пазней — Ільінічаў. 3 пачатку XVI ст. ва ўладанні маршалка гаспадарскага Войцеха Клочкі. Войцех заснаваў тут касцёл, дзе захоўваўся цудоўны абраз Маці Божай. У 1550 годзе Межырэч згадваецца як мястэчка Ваўкавыскага павета Новагародскага ваяводства. У 1560—1570-я гады ва ўладанні вялікага князя, потым зноў перайшло да Клочкаў. Праз шлюб Марыны Клочка з суддзём земскім ваўкавыскім П. Дольскім у апошняй чвэрці XVI ст. частка Межырэч перайшла ў валоданне Дольскіх. Тым жа часам ¼ частку мястэчка Межырэчы — дом на Рынку, Карбатоўскую стадолу каля дарогі з Ваўкавыску на Слонім, пляцы з мяшчанамі на вуліцах Славацічоўскай, Крывой і Слонімскай—як пасаг Раіны Мацееўны Клачкоўны Падароскай атрымаў войскі гарадзенскі Р. Война. З 1725 годзе мястэчкам валодалі князі Вішнявецкія. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, цэнтр воласці Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні. Паводле перапісу (1897) — 55 двароў, касцёл, народнае вучылішча, крама, карчма. Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, цэнтр гміны Ваўкавыскага павета Беластоцкага ваяводства. У 1939 годзе Межырэч увайшла ў БССР, з 1940 года цэнтр сельсавета (16 ліпеня 1954 Межырэцкі сельсавет скасавалі). Станам на 1998 год—105 двароў. У 2017 годзе Міжэрычы перададзены са складу Тулаўскага сельсавета ў Каралінскі сельсавет[3]. Насельніцтва
ІнфраструктураУ Міжэрычах працуюць сярэдняя школа, фельчарска-акушэрскі пункг, клуб, бібліятэка, пошта. Славутасці
Страчаная спадчына
Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia